Знайсці
13.01.2023 / 23:123РусŁacБел

Самае незвычайнае арніталагічнае назіранне 2022 года ў Беларусі — дэлавэрская чайка Кайзерка

Дэлавэрская чайка прызнаная самым незвычайным арніталагічным назіраннем 2022 года ў Беларусі паводле галасавання Клуб200, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Птушка гняздуецца ў Паўночнай Амерыцы, аднак некаторыя асобіны рэгулярна наведваюць Еўропу і нават зімуюць там.

Фота Іны Субоцінай

Пра візіт дэлавэрскай чайкі ў Беларусь стала вядома дзякуючы паведамленню фірмы Interrex — rings & telemetry, якая сочыць за перамяшчэннямі чайкі праз GPS-перадатчык.

Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіла рэгістрацыю на аснове спадарожнікавых звестак. Такім чынам, дэлавэрская чайка стала 341-м відам у Спісе птушак Беларусі.

У гэтай птушкі нават ёсць асабістае імя — Кайзерка. Яна яго атрымала ў Польшчы, дзе адзначаецца на працягу ўжо 17 гадоў.

Фота Іны Субоцінай

Кайзерку акальцавалі ў польскім горадзе Шчэціне ў 2005 годзе. Тады птушцы было больш за 2 гады, а цяпер ёй ужо каля 20-ці.

Цікава, ці наведае Кайзерка Беларусь сёлета?

Чытайце таксама:

Спіс птушак Беларусі можа папоўніцца новым відам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
шуневіч/адказаць/
13.01.2023
уражэскі агент
адназначна
15.01.2023
Navosta liudziam viedac`, jakaja ptuska i kudy liotaje ? Jakaja z takich viedaū karysc` dlia hlabaļnaj navuki ??? Pryčapili joj toj GPS, akalcavali... Sabie b na karak pryčapili sto-nisto, praz niama čaho rabic`... 
1
Віру/адказаць/
15.01.2023
Vir,

Карысьць тут ні птушке, а каб людзей прывучыць, што можна свабоду акальцаваць, уставіць чып і сачыць за вашымі перасоўваннямі, і гэта "нармалёва", прывучыць да дыктатуры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930