Знайсці
13.01.2023 / 22:0013РусŁacБел

У Грозаве і Семежаве зніклі крыжы ў гонар герояў Слуцкага збройнага чыну

Фота таго месца, дзе стаялі крыжы, даслаў у рэдакцыю выдання «Новы час» іх чытач. А мясцовыя жыхары ў Грозаве сказалі, што крыж знеслі каля месяца таму.

Крыж у Грозаве

Крыж у Грозаве быў устаноўлены насупраць Дома культуры, побач таксама знаходзіцца праўленне сельгаспрадпрыемства.

Грозава без крыжа

На месцы крыжа ў Семежаве

Абодва крыжы былі пастаўленыя для ўшанавання памяці паўстанцаў, якія выступалі восенню 1920 года супраць усталявання на Случчыне савецкай улады. Грозава і Семежава знаходзяцца ў цяперашнім Капыльскім раёне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
31
0
Грышка /адказаць/
14.01.2023
Каго крыўдзіць крыж? Толькі чэрці. Каго крыўдзяць гістарычныя факты? Вінаватыя хлусы. Цяперашні рэжым у Беларусі — гэта і тое, і іншае.
0
Мангол/адказаць/
14.01.2023
Есть в Беларуси филиал Россотрудничества. Эта структура финансирует отморозков и они убивают все опорные точки белорущины. Ну а губазики помогают.
0
Расейцы не славяне/адказаць/
14.01.2023
Знішчаюць нашу гісторыю і культуру.
Але мы ўсё памятаем і пераможам!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930