Знайсці
13.01.2023 / 17:4433РусŁacБел

Падрабязнасці рэкету айцішнікаў: стала вядомая мінімальная сума «кампенсацыі» за данат у BySol і BY_help

Аказваецца, дзесяцікратны мультыплікатар працуе толькі для тых, хто данаціў больш за сто даляраў. А калі толькі пяць, дзесяць? Для іх лукашысты вызначылі мінімальную суму кампенсацыі, і яна не малая. 

Мінск, 2020 год. Фота са старонкі ініцыятывы BY_help у фэйсбуку

Працягваецца разгорнутая органамі аховы ўлады Аляксандра Лукашэнкі кампанія па рэкеце айцішнікаў, якія адзначыліся данатамі на падтрымку рэпрэсаваных у 2020-м і 2021-м. 

Чытайце таксама: Крыніцы: Янчэўскі прыдумаў, каб праграмістаў за данаты 2020-га не садзілі, але здзіралі кампенсацыю ў дзесяціразовым памеры

Як стала вядома «Нашай Ніве», у асобных ІТ-кампаніях практыка дзесяцікратнага мультыплікатара спрацоўвае толькі пры данатах ад ста даляраў. 

А як быць з тымі, хто данаціў менш, скажам, 30 рублёў? Вызначылі ніжнюю планку. 

«Тысяча даляраў — гэта ніжняя планка кампенсацыі, нават калі данаціў толькі 15 даляраў», — паведамілі «Нашай Ніве» абазнаныя суразмоўцы. 

Чытайце таксама: Стала вядома, як КДБ вылічвае тых, хто данаціў у BySol

З улікам таго, што ўсяго на BySol i BY_help ахвяравалі больш за 60 тысяч чалавек, лукашэнкаўцы хочуць сабраць у выглядзе штрафаў дзясяткі мільёнаў даляраў. І гэта не гарантуе, што ў будучыні на тых жа людзей не завядуць яшчэ і крымінальную справу — яны ж прызнаюць, што ахвяравалі грошы ў фонды.

Што будзе з тымі, хто адмовіцца плаціць па мультыплікатары, невядома. 

Частку з тых, хто ахвяраваў, выклікаюць на размовы ў КДБ.

Лукашэнкаўцам вядомыя тыя пераводы, якія рабіліся з беларускіх картак. Фонды BySol і BY_help дапамаглі дзясяткам тысяч ахвяр палітычных рэпрэсій і іх сем'ям — арыштаваным і звольненым з працы. Эфектыўнасць і адвага, з якой дзейнічалі фонды, зрабілі іх адной з галоўных цэляў для лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

«Мы настойліва рэкамендуем з'ехаць з краіны тым, каго выклікаюць на «размову». Ніхто не ведае, чым яна скончыцца канкрэтна для вас», — напісаў кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

«Ці працягвае BY_help працаваць? — Так, працягвае. І ніколі не спыняўся, — піша са сваёй фэйсбук-старонкі фундацыя BY_help. — Чым мы дапамагаем? — Мы выцягваем з фінансавай ямы тых, каго нашая «гасударсьцьва» спрабуе літаральна пазбавіць усяго. Штрафы, пазовы, дапамога палітычным, адвакаты».

На 2020 год BySol і BY_help дзейнічалі на законнай аснове. Наданне новапрыманым законам «зваротнай сілы» стала ў Беларусі сістэмнай з'явай. 

Ведаеце важнае, ведаеце цікавае, што варта ведаць усім? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Калі пішаце ў ТГ, выдаляйце чат пасля сувязі. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Руслан/адказаць/
14.01.2023
Возможный разговор с "органами":
- Но в 2020 году фонд, куда я пожертвовал деньги, существовал легально и законно. И только через год его назвали экстремистским!
- Неважно. Теперь жертвуйте на этот счёт, вот № ...
- А если через год та организация, куда вы требуете пожертвовать сегодня, будет признана террористической? Я ведь стану уголовником!
2
У пінску народ пабіў ментоў/адказаць/
15.01.2023
Пока барин не позвал бороться то бороться не будем,сам бы зброю ўзяў а не камандаваў.
За 3 гады няма часу каб мову сваю пачаць паважаць? ты ж яе у школе прахадзіў 
0
У пінску народ пабіў ментоў/адказаць/
15.01.2023
Шикардос,нічога ня хопіць, бюджэт 10-11 млрд баксаў, з якіх 2-3 ня хапае 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера