Знайсці
12.01.2023 / 23:416РусŁacБел

Беларус атрымаў «золата» за дызайн упакоўкі піцы ў прэстыжным брытанскім конкурсе 

Беларускі графічны дызайнер Аляксей Лімонаў другі год запар атрымлівае прэстыжную брытанскую прэмію World Brand Design Society Awards у сферы камерцыйнага дызайну, піша CityDog.

Аляксей Лімонаў — беларускі графічны дызайнер і ілюстратар. Ён скончыў Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Графічны дызайн». Шматразовы ўладальнік узнагарод міжнародных конкурсаў ЗША і Еўропы. Аўтар абноўленага лагатыпа Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, а таксама іх праекта з арт-маскамі.

Яшчэ летась Лімонаў атрымаў прэмію World Brand Design Society Awards (Лондан), якой адзначаюць у тым ліку ўдалыя распрацоўкі ў камерцыйным дызайне па ўсім свеце. Тады ён атрымаў два «срэбры» за ўпакоўку праекта MoDo Alice ад кампаніі MODUM і за праект упаковак Art Sponges.

А па выніках 2022 года праект Аляксея атрымаў адразу два «золаты» ў намінацыях «Дызайн упаковак» і «Фірмовы стыль» за праект упакоўкі для брэнда EazzyPizzy (крэатыўным дырэктарам працы выступіў Яўген Высата).

«EazzyPizzy — гэта дастаўка страў і напояў ад сеткі кавярань «Шакаладніца», — расказвае дызайнер. — Галоўная іх фішка — мікс смакавых спалучэнняў. У фірмовым узоры можна ўбачыць кавалачак піцы з апельсінам, шарыкі марожанага з таматам, плаўлены сыр і салодкі крэм, трускалку і салямі».

Чытайце таксама:

«З кім там жыць? З ябацькамі?» Вось што кажуць беларусы, якія з'ехалі, на прапанову ўладаў пакаяцца і вярнуцца

Кватэраздымка: вось які інстаграмны інтэр'ер зрабіў Мінскі дызайнер для маладой айцішніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Anatol Starkou/адказаць/
13.01.2023
Першае ўражанне ад карцінак: малюнкі з кніг русских народных сказок.

У мяне ёсць патэнты Рэспублікі Беларусь на ўпакоўку піцы (тое, што вы бачыце на малюнках НН) і на назву піцы. Ўсё ў беларускай тэме. Патэнты здаецца 1996 года. Не толькі два гэтых патэнта па тэме беларускай прадпрыемства хуткага харчавання, але здаецца іх аж амаль 25 тады распрацаваў. Абагнаў час на мінімум чвэрць веку, занимаючыся той тэмай, якая ў мяне ў архівах ды ў патэнтах РБ.
Час беларускасці на Беларусі яшчэ не настаў.
1
Anatol Starkou/адказаць/
13.01.2023
Другое ўражанне ад карцінак: упаковка Тульского пряника. (Та, которая темная, а не светлая.)

Тыя, хто быў у Расіі ды купляў, як я Тульский пряник, пагадзяцца са мной, што нешта падобнае нагадвае малюнак гэтай "залатой" піцы.

2
Максим Дизайнер/адказаць/
13.01.2023
Дизайн, как дизайн. Зачем картину сыра орбрезали?Опять будут пилить лес, чтобы быдло съело кусок булки с начинкой. Какие-то узнгароды, в мире их тысячи. За упаковку Модум, серьезно?В Москве тоже есть Британская школа дизайна. Британская, потому что русаки стесняются всего своего. А еще есть британские ученые.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера