Знайсці
12.01.2023 / 20:012РусŁacБел

Лукашэнка прызначыў у войска новага адказнага за баявую падрыхтоўку

Начальнікам Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл Беларусі прызначаны генерал-маёр Аляксандр Бас. Адпаведны ўказ падпісаў 12 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ягоная прэс-служба.

Раней Аляксандр Бас займаў пасаду намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл.

Гэтаму генералу 51 год, ён паходзіць з Хотамля Столінскага раёна. Адукацыю атрымаў у Чалябінскім вышэйшым танкавым камандным вучылішчы, якое скончыў у 1992 годзе, а ў 2002-м атрымаў дыплом і пасля заканчэння камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі. 

Ранейшы начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі, генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч, быў звольнены 21 снежня 2021 года з вайсковай службы ў запас па ўзросце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
12.01.2023
І ТАК выглядае лукашыстскі афіцэр... Проста жах...
0
Пан Усялян/адказаць/
12.01.2023
Шчочкі носік падпіраюць... Сірата... Відаць пухне з голаду... Цікава, такія трыбухі як ён у лукашысцкім войску ў стане выканаць хоць бы адзін які нарматыў па фізічнай ці баявой падрыхтоўцы?! Мне здаецца, што ён адразу выбухне, як паветраны балонік :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера