Знайсці
12.01.2023 / 19:28РусŁacБел

Адзін з палітвязняў выйшаў на волю па амністыі

З 16 жніўня 2021 года Пятро Зіневіч адбываў тэрмін у віцебскай ПУАТ № 9. 11 студзеня палітвязень выйшаў на волю паводле закона аб амністыі ад 7 снежня 2022 года, паведамляе «Вясна».

Пятро Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар з Баранавічаў. Яго асудзілі на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») паводле артыкула 188 КК (паклёп).

Мужчыну асудзілі за тое, што ён у жніўні на сваёй старонцы «УКантакце» апублікаваў фатаздымак супрацоўніка Баранавіцкага РАУСа з надпісам «Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей». Таксама яму прызначылі заплаціць 1 000 рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу міліцыянту.

Жонка палітвязня Ірына Красуцкая таксама была асуджаная — за каментар — да 2 гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930