Знайсці
11.01.2023 / 23:557РусŁacБел

Назарбаеў ужо не Елбасы 

Канстытуцыйны суд Казахстана пастанавіў прызнаць страціўшым сілу закон «Аб першым Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан — Елбасы».

Выступленне ўжо фактычна адхіленага ад улады Нурсултана Назарбаева 18 студзеня 2022 года. Фота: The First President of the Republic of Kazakhstan Press Service via AP

Гэты закон абвяшчаў Нурсултана Назарбаева лідарам нацыі (Елбасы) і забяспечваў яму пажыццёвыя прывілеі і гарантыі.

Рашэнне грунтуецца на выніках рэферэндуму ад 5 чэрвеня 2022 года, на якім было вырашана выключыць з Канстытуцыі пункт 4 артыкула 46 і іншых нормаў, якія ў тым ліку захоўвалі закон «Аб Першым Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан — Елбасы».

Назарбаеў узначальваў Казахстан амаль 30 гадоў, з 1989-га, калі стаў першым сакратаром ЦК Кампартыі Казахстана. Ён пакінуў пасаду прэзідэнта Казахстана ў сакавіку 2019 года, паставіўшы сваім пераемнікам Касым-Жамарта Такаева. Але і сам, маючы статус Елбасы і займаючы пасаду старшыні Рады бяспекі, захоўваў у краіне вялікі палітычны ўплыў, многія яго нават успрымалі як сапраўднага, хоць і ценявога кіраўніка краіны.

Усё змянілася ў пачатку мінулага года, калі па Казахстане пракацілася серыя народных пратэстаў, адным з галоўных лозунгаў якіх было «Шал, кет!» («Стары, сыходзь!»). Такаеў задушыў выступленні дзе бізуном, а дзе пернікам. Але пры гэтым напоўніцу іх скарыстаў і дзеля таго, каб канчаткова пазбавіць уплыву свайго папярэдніка. Цягам усяго года Назарбаева, ягоных сваякоў і набліжаных асоб пазбаўлялі то аднаго, ці другога. Нарэшце чарга дайшла і да самога статуса «Елбасы».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Клоун/адказаць/
12.01.2023
Больше не будет красть колбасы...
0
Клоун/адказаць/
12.01.2023
елбасы=бацька
0
как у пугачова/адказаць/
12.01.2023
ну эты - галькин
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930