Знайсці
11.01.2023 / 22:018РусŁacБел

Расіяне развялі беларускага айцішніка, скраўшы ў яго буйны тэлеграм-канал «АйЦіБарада»

Аляксей Картыннік — знакаміты беларускі блогер ад ІТ. У яго папулярны ютуб-канал, ёсць таксама і тэлеграм-канал на 25 тысяч падпісантаў. Але ад сёння там пачала з'яўляцца рэклама махлярскай схемы па выманьванні грошай. Аказваецца, праграміста развялі расіяне і скралі канал. 

Сёння ў верыфікаваным тэлеграм-канале «АйЦіБарада» цэлы дзень публікуецца рэклама махлярскай схемы, мэта якой — выманіць з наіўных чытачоў спачатку грошы ў памеры 10 тысяч расійскіх рублёў, а потым — і даныя картак. 

Аўтар канала, беларус Аляксей Картыннік, у сваім твітары напісаў, што яго ўзламалі і доступу да 25-тысячнага канала ў яго няма. 

Але як развялі гуру ІТ? 

«Самым простым спосабам разводу, які існуе дзясяткі год, але я павёўся,

— расказвае Картыннік. — Даслалі ліст на мэйл, адкрыўся тэлеграмаўскі маркетплэйс (ён даўно існуе, але да яго няма доступу ў звычайных карыстальнікаў), можна зайсці рэкламу закупіць. Вельмі прыгожа ліст напісаны, плюс дамен, з якога адпраўлены ліст, таксама са словам «тэлеграм», а я чамусьці палічыў, што часам тэлеграм дасылае з розных даменаў лісты, словам, пайшоў далей.

Не падумаў увогуле, што гэта можа быць скам. Перайшоў па спасылцы, там увёў даныя свайго акаўнта, мне ў тэлеграме (у дадатку) прыляцеў код на ўваход — звычайная працэдура. Я гэты код увёў на той сайт.

А потым мяне папрасілі ўвесці мой код двайной аўтарызацыі. Тут ужо чырвоныя сцяжкі, бо звычайна так не робяць, звычайна гэты код нідзе апроч дадатку ўводзіць не трэба. Ну я і ўвёў, і ўсё — гэта ўсё ўвялі замест мяне з іншага дадатку і ўвайшлі ў мой акаўнт.

Мне прыйшла абвестка, што нехта з Масквы зайшоў у мой акаўнт, але я падумаў, што гэта, напэўна, бот, які адкрывае доступ у рэкламны кабінет і лагініцца праз нейкія расійскія серверы. І сёння мне вось напісалі, што на маім канале посцяць нейкую лухту». 

Вядома, з ягонага акаўнта махляры перадалі права адміністраваць канал сабе, а ягоны акаўнт выдалілі. 

«Я перарэгістраваў сімку, але доступу ў гэтага акаўнта да каналаў няма. Спрабую вярнуць доступ да канала, не ведаю, ці атрымаецца. З аднаго боку, смешна, што праграміст павёўся на такі стары і папулярны развод. З іншага, шкада, калі нехта з фаловераў павядзецца на тое, што там рэкламуецца.

Але мае падпісанты — разумныя людзі з айцішкі, і зразумеюць, што гэта лабуда», — рэзюмуе ён. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
126
Ха-ха
19
Ого
3
Сумна
11
Абуральна
8
3
Кабинет/адказаць/
12.01.2023
ЧКБ #2. А если бы этот "борода" был в каком-нибудь штабе или кабинете? Вся переписка была бы продана фсб-кгб. М-да. Плохо без чётких структур и бюджета.
0
Вадя/адказаць/
12.01.2023
Если подписчики умнее автора, так на какой хрен им этот канал?
0
Ну надо же! /адказаць/
12.01.2023
Надо же как-то оправдываться.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930