Знайсці
10.01.2023 / 22:397РусŁacБел

Пад Бахмутам загінуў вагнеравец з Беларусі

У баях пад Бахмутам ва Украіне загінуў ураджэнец Беларусі Аляксей Цішкевіч, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнер». На гэтым тыдні бацька пахаваў яго. Карэспандэнты тэлеканала «Белсат» высветлілі падрабязнасці.

Пра гібель ва Украіне беларуса, які ваяваў у ПВК «Вагнер», «Белсату» стала вядома з уласных крыніц. Ім аказаўся 30-гадовы Аляксей Цішкевіч з гарадскога пасёлка Брагін у Гомельскай вобласці.

Па першапачатковай інфармацыі, беларус быццам бы загінуў 1 студзеня падчас удару УСУ па месцы дыслакацыі мабілізаваных у расійскае войска ў Макееўцы. 

Аднак з крыніц, блізкіх да сям'і, журналістам удалося высветліць, што Цішкевіч загінуў яшчэ 26 лістапада 2022 года ў баях пад Бахмутам. Прычынай гібелі стала стрэляна-аскепкавае раненне. «Верагодна, загінуў ад трапляння ракеты», — выказалася адна з крыніц у размове з карэспандэнтамі.

Пра гібель мужчыны яго сваякам паведамілі толькі 3 студзеня. Бацька Аляксея ездзіў самастойна ў Варонеж, каб забраць цынкавую труну з целам загінулага. 8 студзеня нябожчыка пахавалі ў вёсцы Вуглы Брагінскага раёна, на радзіме ягонай бабулі.

Паводле крыніц тэлеканала, труну сям'я не адкрывала і цела ніхто з родных і блізкіх не апазнаваў, бо з моманту гібелі «прайшло шмат часу». У Варонежы бацька загінулага атрымаў даведку аб смерці, у якой апісаныя яе прычыны і месца.

Аляксей Цішкевіч насіў на сэрцы татуіроўку з квадратам Сварога — знакам расійскіх язычнікаў і нацыяналістаў. Фота: асабістая старонкі ў сацсетках: 553366568977 / ОK.RU

Аднак няма дакладнай інфармацыі, якім чынам Аляксей Цішкевіч апынуўся ў падраздзяленнях ПВК пад Бахмутам. Па непацверджанай інфармацыі, ён патрапіў у наёмнікі з калоніі, дзе павінен быў адбываць 15 гадоў зняволення паводле «наркатычнага» артыкула.

Вядома таксама, што Цішкевіч двойчы быў судзімы ў Беларусі за кватэрныя крадзяжы. Першы тэрмін атрымаў адразу пасля заканчэння школы, у 2008 годзе, другі — у 2010-м.

На фотаздымку, які ён размясціў у 2019 годзе ў сацыяльных сетках, бачная татуіроўка ў раёне сэрца з выявай так званай «зоркі Русі». Такую выяву яшчэ называюць «квадрат Сварога» — гэта свастыкападобны знак, якім у Расіі сябе пазначаюць аматары язычніцтва і ўдзельнікі нацыяналістычнага руху «Паўночнае братэрства». Аднак іншых пацвярджэнняў пра магчымую сувязь з расійскімі нацыяналістамі не знойдзена.

На яшчэ адной фатаграфіі Цішкевіч пазіруе з чырвона-зялёнай стужкай.

Фота: асабістая старонка ў сацсетках: 553366568977 / ОK.RU

Карэспандэнты «Белсата», выдаўшы сябе за сяброў сям'і загінулага, таксама паспрабавалі высветліць у прадстаўніка Міністэрства абароны Беларусі, ці магчыма сям'і атрымаць грашовую кампенсацыю ці дапамогу. Прадстаўнік Мінабароны адзначыў, што «ўся гэтая гісторыя не мае дачынення да Міністэрства абароны Беларусі», але параіў звяртацца непасрэдна ў ПВК «Вагнер», падкрэсліўшы, што дае параду як прыватная асоба.

На адным з сайтаў, які адносяць да сеткі медыя ПВК «Вагнер», адкрыта пазначана, што кантракты на ўдзел у вайне супраць Украіны заключаюцца не толькі з грамадзянамі Расіі, але і іншых постсавецкіх краін. Пры гэтым у Беларусі прадугледжаная крымінальная адказнасць за ўдзел грамадзян Рэспублікі Беларусь ва ўзброеных фармаваннях іншых краін.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Woodoo Cult /адказаць/
11.01.2023
[Рэд. выдалена]
11.01.2023
Земля стекловатой!
11.01.2023
За деньги пошел убивать мирных украинцев, но сам очутился где будут все оккупанты!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера