Знайсці
10.01.2023 / 19:301РусŁacБел

Адвакат Сапегі расказаў, што будзе рабіць далей

Адвакат Сафіі Сапегі Антон Гашынскі расказаў у каментары для расійскага выдання РБК, што збіраецца рабіць па яе справе далей. Сёння стала вядома, што Лукашэнка адмовіў дзяўчыне ў памілаванні, хоць гэта ўсімі чакалася.

«Да апошняга спадзяваліся, што рашэнне будзе прынятае станоўчае і Сафію памілуюць. Але камісія па памілаванні, відаць, палічыла, што яна не вартая памілавання. Таму зараз будзем прасіць, каб яе адправілі адбываць пакаранне ў Расійскую Федэрацыю. У далейшым у яе будзе права звярнуцца да прэзідэнта Расіі з просьбай аб вызваленні яе ад адбыцця астатняй часткі пакарання», — сказаў адвакат.

Запыт на перадачу ў Расію падаць можа або сама Сафія, або яе сваякі. «Далей запускаецца дастаткова працяглая працэдура па яе пераводзе. Але для пачатку на гэта павінен пагадзіцца беларускі бок. Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ён не супраць гэтага, таму будзем спадзявацца, што яе адправяць у Расію. Запыт мы пададзім у найбліжэйшы час. Але працэдура разгляду вельмі доўгая», — растлумачыў Гашынскі.

Чытайце таксама:

Сафіі Сапезе адмовілі ў памілаванні

Бацька Соф'і Сапегі пагасіў штраф па прысудзе дачкі. Цяпер яе могуць экстрадаваць у Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
5
0
Лілея/адказаць/
10.01.2023
Няхай Бог злітуецца з Сафіі! Будзем спадзявацца, што такі манеўр дапаможа. Прынамсі, у Расію хоць паштоўкі даходзіць будуць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930