Знайсці
10.01.2023 / 18:47РусŁacБел

У Мінску спрасцілі зварот у «Адно акно» па некаторых працэдурах

У Мінску пачаў дзейнічаць экстэрытарыяльны прынцып для шэрагу адміністрацыйных працэдур, паведамілі ў Мінгарвыканкаме. З 1 студзеня мінчане могуць звяртацца ў адміністрацыі раёнаў сталіцы дзеля правядзення адміністрацыйных працэдур праз службу «Адно акно» незалежна ад месца пражывання ў горадзе, піша Office Life.

Фота: Яндэкс.Карты

Спрошчаны парадак звароту ў «Адно акно» дзейнічае для працэдур, якія ўваходзяць у спіс, зацверджаны ўказам Лукашэнкі № 200 ад 26.04.2010 і які размешчаны на сайце Мінгарвыканкама.

Усяго ў пераліку амаль 50 адміністрацыйных працэдур, сярод іх:

  • узгадненне перапланіроўкі кватэры ці ўстаноўкі антэн і іншых канструкцый;
  • выдача дазволу на продаж пабудаванага за кошт сямейнага капіталу жылля праз пяць гадоў з дня рэгістрацыі;
  • выдача дазволаў на іншыя дзеянні з сямейным капіталам;
  • выдача некалькіх відаў пасведчанняў;
  • прыняцце рашэнняў па капітальных будынках і машына-месцах, па пераводзе жылых памяшканняў у нежылыя і назад і інш.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930