Знайсці
10.01.2023 / 17:42РусŁacБел

Камісія па пошуках экстрэмізму не знайшла яго толькі ў 1,5% выпадкаў

Рэспубліканская камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет экстрэмізму ў 2021—2022 гадах ацаніла 1400 аб'ектаў, паведамляецца ў справаздачы аб дзейнасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ліліі Ананіч, якая яе ўзначальвае.

Лілія Ананіч

«З іх у 1 379 прыкладах устаноўлена наяўнасць прыкмет экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму. Па ўсіх выяўленых матэрыялах прынятыя адпаведныя рашэнні», — гаворыцца ў справаздачы.

Такім чынам, прыкметы экстрэмізму камісія выявіла ў 98,5% аб'ектаў, якія патрапілі да яе на вывучэнне.

Заключэнне аб наяўнасці прыкмет экстрэмізму можа пацягнуць за сабой зварот у суд для прызнання інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930