Знайсці
10.01.2023 / 15:575РусŁacБел

Мемуары прынца Гары паступілі ў продаж і карыстаюцца вялікай папулярнасцю

Спачатку былі кадры з інтэрв'ю прынца Гары, затым — уцечкі з самой кнігі. Ажыятаж вакол мемуараў прынца не слабеў некалькі дзён, і нарэшце кніга «Запасны» афіцыйна з'явілася на паліцах крам, піша Бі-бі-сі.

Кнігарні ў Лондане адкрыліся апоўначы і неадкладна трапілі ў аблогу ахвотных даведацца пра гісторыю прынца з першых рук.

Сетка кнігарняў Waterstones сцвярджае, што колькасць перадзамоў на мемуары прынца Гары стала адной з самых высокіх за дзесяцігоддзе.

Флагманскі магазін Waterstones на Пікадзілі адкрыўся да світання.

Філіялы іншай буйной сеткі WH Smith у аэрапортах і на вакзалах таксама працягнулі гадзіны працы, чакаючы наплыву пакупнікоў.

На брытанскім сайце інтэрнэт-крамы Amazon «Запасны» адразу трапіў у спісы бэстсэлераў і стаў галоўнай сенсацыяй месяца.

На 410 старонках прынц раскрывае падрабязнасці жыцця каралеўскай сям'і, свае ўнутраныя канфлікты з яе членамі і нечаканыя дэталі са свайго мінулага, накшталт размоў з вядзьмаркай, нібыта якая валодала дарам мець зносіны з мёртвымі, або спрэчкі з родным братам, якая скончылася рукапрыкладствам.

У кнізе таксама гаворыцца, што прынц Гары маліў бацьку не ажаніцца паўторна, што ён забіў 25 баевікоў падчас службы ў Афганістане, што ён прымаў псіхадэлічныя прэпараты, збольшага ў адказ на прыступы панікі, і што ў яго жонкі Меган і жонкі прынца Уільяма Кэтрын былі няпростыя адносіны.

410-старонкавыя мемуары, якія раскрываюць канфлікты і асабістыя трэнні ўнутры каралеўскіх палацаў, паказваюць версію прынца Гары пра сталенне і наступны разрыў з каралеўскай сям'ёй.

У Кенсінгтонскім і Букінгемскім палацах (рэзідэнцыях прынца Уільяма і караля Карла III адпаведна) ад каментароў адмовіліся.

Какаін, вядзьмарка і рукапрыкладства Уільяма. У інтэрнэт трапілі сенсацыйныя ўцечкі з мемуараў прынца Гары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3
3
Прынц Гары /адказаць/
10.01.2023
Меган -,Украина для англомонархии, словами не описать , мягко стелет - жестко спать , че та не то с ней ,по головам пойдёт.
4
хозяйка меднай гары/адказаць/
10.01.2023
- прыкінь, - мужу кажу, - ганарыцца, што 25 чалавек забіў... прыбраў, кажа, пешак. зверталёта. як бог
- ну а што хочаш - сапраўды немец. сапраўдны крэстаносец
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
10.01.2023
"і карыстаюцца вялікай папулярнасцю"
хто б сумняваўся...
Девки молятся - яхты строятся. Иконы (стиля) висят - бабосы хрустят. Звезды зажигаются - карманы набиваются.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930