Знайсці
09.01.2023 / 22:55РусŁacБел

Небывалае творыцца на Дняпры. Зімовая паводка і крыгаход

Актыўнае раставанне снегу прывяло да павышэння ўзроўню вады ў Дняпры на больш чым 4,5 метра. Такую паводку цяпер толькі зрэдку пабачыш увесну, але не сярод зімы.

Дняпро сёлетняй зімою з крыгаходам. Скан відэа Mogilev Online

Сёлетняя зіма на ўсходзе Беларусі, як ніколі, анамальная. Вялікія маразы мяняюцца працяглай адлігай.

Спачатку Дняпро апынуўся пад лёдам, а затым пацяплела. Пайшоў крыгаход, утварыліся заторы ды зноў ударылі маразы.

Паводку, аднак, гэта не спыняе. За апошні дзень прырост узроўню вады сягнуў амаль 20 сантыметраў. Рака папаўнела на 468 сантыметраў. Крыгаход запаволіўся, але паспеў пашкодзіць прыстань.

Дзівосы надвор'я знянацку заспелі вадаплаўных птушак. Магілёўцы знялі на відэа палонку сярод Дняпра, у якой ратуюцца качкі і лебедзі.

У 2012 годзе падчас вясновай паводкі вада ў Дняпры паднялася на 5,5 метра. Тады гэта лічылася ледзь не рэкордам. Яго параўноўвалі з тым, што было ў 1931 годзе. Тады рака папаўнела на 8,5 метра.

Зіма стартуе з маразоў да мінус 14°C

«Здаецца, гэта замаскіраваныя яноты». У вёсцы на Гомельшчыне жывуць буслы, якія не змаглі паляцець на поўдзень

Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера