Знайсці
09.01.2023 / 21:115РусŁacБел

Зноў будуць судзіць Юрыя Чыжа

Вядомаму бізнэсоўцу, заснавальніку кампаніі «Трайпл», калісьці аднаму з найбольш набліжаных да Лукашэнкі чалавеку Юрыю Чыжу інкрымінуюць адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справа прызначаная да разгляду на 12 студзеня, піша «Народная воля».

Мяркуючы па раскладзе суда Цэнтральнага раёна Мінска, Юрыю Чыжу могуць быць інкрымінаваныя: артыкул 424 ч. 2 Крымінальнага кодэкса — «Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі», артыкул 243 ч. 2 — «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)», артыкул 235 ч. 2 — «Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і артыкул 209 ч. 4 — «Махлярства».

Паведамлялася, што па першых двух артыкулах Юрый Чыж быццам бы быў памілаваны, а таксама кампенсаваў прад'яўленую яму шкоду. Чаму яны фігуруюць у раскладзе суда — пакуль няясна. Што тычыцца артыкула «Махлярства», то гэтыя абвінавачанні з Чыжа не былі знятыя.

Сам Юрый Чыж для каментароў пакуль не даступны, адзначае рэдакцыя «Народнай волі».

Крымінальную справу заснавальніка групы кампаній «Трайпл» будзе разглядаць вядомы суддзя Валерый Есьман.

Чытайце таксама:

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Чыж напісаў заявы на свайго сына і нявестку

Першая птушка амністыі: пасля года з паловай за кратамі на волю выйшаў Юрый Чыж

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
09.01.2023
"Волки от испуга 
скушали друг друга"
0
Вооооо/адказаць/
10.01.2023
Думаю, что праблема в том, что от чижа ждут падения в ноги и клятвы вечной верности и поручений любых выполнение. А он, видимо, психанул, и забил на это.
0
Джип/адказаць/
10.01.2023
Сейчас уже ставка будет х10
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930