Яшчэ адна краіна пачне выдаваць шэнгенскія візы беларусам
З 9 студзеня дакументы на шэнгенскую візу стала прымаць Харватыя: краіна ўвайшла ў Шэнгенскую зону з гэтага года.
Каб запісацца на падачу дакументаў для атрымання шэнгенскай візы праз візавы цэнтр Харватыі, трэба адправіць ліст на электронную пошту [email protected]. У ім абавязкова варта пазначыць:
- імя і прозвішча заяўніка, як у пашпарце;
- мэту паездкі;
- кантактны нумар тэлефона;
- тып падачы.
Як хутка пасольства зможа прыняць дакументы, на які тэрмін Харватыя будзе выдаваць візы і ці будуць адмовы, пакуль невядома.
Пералік дакументаў для афармлення шэнгенскай візы можна паглядзець на сайце харвацкага візавага цэнтра.
Атрыманыя да 1 студзеня 2023 года харвацкія візы да канца тэрміну дзеяння сапраўдныя для ўезду ў Харватыю, шматразовыя — таксама для ўезду ў Балгарыю, Румынію і на Кіпр.
14
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Янкі» расказаў, чаму знік з інфаполя
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера