Знайсці
09.01.2023 / 18:381РусŁacБел

Кувейт у пяць разоў павялічвае экспарт дызельнага паліва ў Еўропу

Кувейт павялічыць у пяць разоў — да 2,5 млн тон, ці прыкладна да 50 000 барэляў у дзень, — экспарт дызельнага паліва ў Еўропу ў 2023 годзе, каб дапамагчы кампенсаваць скарачэнне паставак з Расіі. Таксама Кувейт падвоіць да 5 млн тон экспарт у ЕС авіяпаліва, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Нафтаперапрацоўчы завод Аль-Зур у Кувейце. Фота: Kipic

Еўрасаюзу пагражае патэнцыйны недахоп дызпаліва з 5 лютага, калі ўступае ў сілу забарона імпарту нафтапрадуктаў з Расіі. Па інфармацыі Bank of America, цэны на дызельнае паліва могуць вырасці да 200 даляраў за барэль ужо ў першым квартале 2023 года з-за еўрапейскага эмбарга.

На канец мінулага года ЕС купляў амаль 1,3 млн барэляў у дзень нафтапрадуктаў з Расіі. Прыкладна палова іх прыпадала на дызель.

Кувейт у апошнія гады выдаткаваў дзясяткі мільярдаў даляраў на мадэрнізацыю і будаўніцтва новых нафтаперапрацоўчых заводаў. Яго найбуйнейшым укладаннем было будаўніцтва завода Аль-Зур — аднаго з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у свеце, разлічанага на перапрацоўку 615 000 барэляў сырой нафты ў дзень. У канцы мінулага года завод упершыню адправіў на экспарт дызельнае паліва і паліва для рэактыўных рухавікоў.

Агульная магутнасць перапрацоўкі Кувейта вырасце прыкладна да 1,5 млн барэляў у дзень пасля таго, як Аль-Зур будзе цалкам уведзены ў эксплуатацыю.

Чакаецца, што іншыя блізкаўсходнія вытворцы нафты, як Саудаўская Аравія і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, таксама павялічаць экспарт дызпаліва ў Еўропу ў 2023 годзе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дыхлафос /адказаць/
10.01.2023
Моль ўсіх перайграў)))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера