Знайсці
09.01.2023 / 20:376РусŁacБел

Інга Хрушчова: Маркаў — пыхлівы, Азаронак — секта, беларуская прапаганда страшнейшая за расійскую

Былая прапагандыстка беларускага тэлебачання Інга Хрушчова ў інтэрвʼю «Звычайнаму ранку» адказала, ці патрэбная люстрацыя ў Беларусі, ці гатовая яна сама адказаць перад законам і як яна ставіцца да цяперашніх прапагандыстаў.

Інга Хрушчова цяпер жыве ў Баварыі, займаецца вытворчасцю відэа, у тым ліку дапамагае ўкраінскім блогерам рабіць праекты пра рэлакацыю і адаптацыю ўкраінскіх уцекачоў у Нямеччыне.

Да 2013 года яна сама працавала на тэлебачанні, была сімвалам прапаганды.

На пытанне, ці адчувае яна нейкую адказнасць за тое, да чаго ўсё прыйшло, яна адказвае, што, «напэўна, так».

«Таму што я не ў час сышла. Мне хацелася сысці раней, але некаторыя абавязацельствы па спартыўных праектах звязвалі мяне. Па кожным асобным эпізодзе, калі ў людзей узнікнуць пытанні, я гатовая адказаць. Калі наступіць час не калектыўнай адказнасці, а адказнасці кожнага, у кожным канкрэтным эпізодзе можна разбірацца, калі на тое будзе жаданне людзей».

Яна гаворыць, што не разумее былых калегаў, якія сыходзілі ў жніўні 2020-га. «Але гэта іх выбар, гэта іх шлях, і я не магу кідаць у іх камяні і казаць, чаму ты раней не сышоў. У кожнага, напэўна, праходзіць нейкая ўнутраная размова з сабой, каб прыняць такое рашэнне, у кожнага свая мяжа».

Хрушчова распавядае, што сышла з тэлебачання «па маральных прычынах».

«Я перастала знаходзіць для сябе нейкую матывацыю, апраўданні, і я не разумела таго механізма, які пачаў працаваць у гэтай сістэме, нашы дарогі проста разышліся. Я пайшла ў нікуды, і гэта быў мой выбар. Мяне ніхто не выганяў».

Хрушчова кажа, што не пабаіцца ў будучыні вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь, нягледзячы на пагрозу люстрацыі. Яна лічыць, што люстрацыя патрэбная.

На яе думку, калі Беларусь хоча стаць дэмакратычнай краінай, то ёй трэба вывучыць вопыт Германіі ў гэтым пытанні. «На жаль, у таталітарнай сістэме атрымліваецца, што ўсе працуюць на гэтую дзяржаву. Мабыць, тут трэба разглядаць кожную справу паасобку і не рабіць агульных высноў. Калі чалавек саўдзельнічаў у злачынствах супраць Украіны, супраць беларусаў, якія выходзілі ў дваццатым годзе, ён павінен несці адказнасць паводле закона, паводле таго закона, які прыняты ў дэмакратычных дзяржавах».

На пытанне, што страшней, расійская прапаганда або беларуская, Хрушчова адказвае, што беларуская.

Яна разважае, што ў расійскіх прапагандыстаў ёсць рэсурсы, ёсць за што стаяць, расійскія прапагандысты — людзі нябедныя.

«За што працуюць беларускія прапагандысты, я не ведаю. І я не ведаю, што трэба сабе гаварыць, каб там працаваць».

Яна кажа, што не сочыць ні за расійскай, ні за беларускай прапагандай — беражэ нервовую сістэму.

Пра Маркава, які стаў знакавай фігурай на тэлебачанні, сказала, што «гэта вельмі пыхлівы чалавек».

«Ён калісьці пачынаў працу следчым, па-мойму, у сілавых структурах. І па сваім менталітэце ён такім і застаўся. Якім ветрам яго выдзьмула на тэлебачанне, я не ведаю, гэта міжкланавыя пытанні тады былі. Але гэты чалавек і журналістыка ідуць паралельнымі шляхамі», — кажа яна.

Пра Рыгора Азаронка, якога яна не глядзіць, але часам чытае, знайшла толькі такое вызначэнне: «Гэта нейкая секта».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
9
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
19
0
даведка/адказаць/
09.01.2023
Марков занимался идеологией  в Администрации президента, глава которой Макей хотел его даже уволить...
В итоге сплавили его на курировавшееся им до этого БТ, откуда позже перевели руководить ОНТ.
0
гобблен/адказаць/
10.01.2023
Таки как важна вовремя переобуцо! Ощущаете ли вы ответственность? Наверное, да. Хотя, не уверена! Понимаете, если скажу нет, то меня из Боварии выпрут. Нах. Мне это надо? Поэтому, да. Наверное. Но не факт, ле))
1
Пціч/адказаць/
10.01.2023
Памятаем, жудаснейшая пачвара...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930