Знайсці
08.01.2023 / 20:297РусŁacБел

Суд у Балгарыі адмовіўся выдаць беларускаму рэжыму ўкраінца, да якога хацелі дацягнуцца праз Інтэрпал

Раённы суд у балгарскім горадзе Русэ адмовіўся выдаць Беларусі ўкраінца Дзмітрыя Трафімчука. Пра гэта паведаміла яго адвакатка. У прэс-цэнтры суда пацвердзілі рашэнне, піша «Радыё Свабода».

Грамадзяніна Украіны Трафімчука затрымалі 19 лістапада 2022 года на мяжы пры спробе ўехаць у Балгарыю з Румыніі. Тады памежная паліцыя высветліла, што ён знаходзіцца ў вышуку Інтэрпала па запыце Беларусі. Разам з ім ехалі жонка і трое дзяцей. Ва Украіне сям’я ўжо не мае дома, бо яго разбурыла бомба на пачатку вайны.

Згодна з заявай Беларусі аб затрыманні, украінец нібыта быў замешаны ў схеме крадзяжу асабістых і банкаўскіх рэквізітаў замежных грамадзян. Аднак, па словах самога Дзмітрыя і яго жонкі, справа была сфабрыкаваная, а доказы падтасаваныя.

З таго часу 38-гадовы мужчына знаходзіўся пад вартай у Балгарыі. У пачатку снежня суд у Вялікім Тырнаве адхіліў хадайніцтва Трафімчука аб вызваленні пад хатні арышт. Прычыны палягалі ў тым, што ён мог уцячы і схавацца.

30 снежня мінулага года раённы суд горада Русэ разгледзеў запыт аб экстрадыцыі і адмовіў у ім.

Улады Беларусі не могуць забяспечыць павагі да чалавека ў турмах, тлумачыць суд сваё рашэнне. Ён лічыць, што пісьмовыя запэўніванні Беларусі ў тым, што Трафімчук не будзе цярпець гвалту, катавання, жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання, не маюць значэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
87
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
1
Антып/адказаць/
09.01.2023
Беларускія ўлады здабылі такую рэпутацыю, што цяпер і магчымых злодзеяў ім выдываць не будуць.
0
мясцовы/адказаць/
09.01.2023
Ні трапляйце у пастку і ні майце іллюзій замілавання .Калі украінец з Украіна апріорі анел. Як шараговы вайсковец з Ізраіля ваенны эКсперт Гэтаму ...у Баугарыі пашанцавала на судзю на адвакатаі ..выпадак.Толькі месяц таму мус Літва прыпыніла супраца з мус рБ
2
Максим Дизайнер/адказаць/
09.01.2023
Так, а что за кипишь?Сидит дальше на нарах. Возможно действительно чистил карты. И сейчас гуляет на деньги несчастных людей. А на фото - ангелочек и отец-героиня.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930