Знайсці
08.01.2023 / 19:367РусŁacБел

У Баранавічах ствараюць ледзяное мястэчка, а для Лукашэнкі зрабілі сані

Берасцейскае абласное начальства напружана рыхтуецца да абласнога фестывалю-кірмашу «Берасцейскія сані — 2023», які пройдзе ў Баранавічах 13-15 студзеня. У яго рамках рэалізуюцца розныя ідэі, каб і людзей здзівіць, і вярхоўную ўладу задаволіць.

У тэлеграм-канале Брэсцкага аблвыканкама пазначана, што ледзяное мястэчка разгорнуць на пляцоўцы ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», канкрэтнае месца не называецца.

Такое мястэчка рабілася на абласным фестывалі-кірмашы «Берасцейскія сані» і летась, але гэтым разам абяцаюць куды большы маштаб. Так, для ледзянога гарадка ў Баранавічах будзе выкарыстана ў два разы больш лёду (дзве фуры), а над экспазіцыяй працуе ў два разы больш людзей, чым у мінулым годзе.

Адзначаецца таксама, што ў Баранавічах гараджан і гасцей чакае «больш экспанатаў і больш сюрпрызаў».

А вось пінскія ўмельцы ўжо свой «сюрпрыз» зрабілі, пасадзіўшы ў «Берасцейскія сані» самога Лукашэнку. У абласнога начальства ў канцы лістапада ўзнікла ідэя, як можна залагодзіць свайго мінскага патрона, і таму замовілі прадпрыемству «Стэнлес» з Пінска вырабіць для яго сані. Тыя з замовай справіліся, але паколькі снег растаў, то самі нават не паспелі свой твор абкатаць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
08.01.2023
Стыкс замёрз, таму й санкі.
0
даведка/адказаць/
08.01.2023
Самым большим удивлением стало, если бы «Брестский мясокомбинат» вернул свои ГОСТ-овские пельмени. 
2
умка/адказаць/
08.01.2023
Алек. Ру, э-э полегче там. 3,2 кг (мах вес шпица) - это для вас туша !? какой же у вас тогда вес, блоха ? )
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера