У гродзенскай турме памёр мастак Руслан Карчаулі
Пра смерць Руслана Карчаўлі паведаміў у фэйсбуку музыка Алесь Дзянісаў, фронтмэн гурта «Дзецюкі» і сузаснавальнік гуртоў «КальЯн» і «Людзі на балоце».
«Пайшоў з жыцця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан «Руслапас» Карчаулі. Памёр у гарадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнеўманіі», — паведаміў Дзянісаў.
Паводле яго, у 1999 годзе Руслан рабіў для гурта «Кальян» вокладку да альбома «Б.Н.».
Таксама Руслан рабіў лога для гурта WAKE UP і фота для гурта «Раса летуценнікаў».
Руслану Карчаулі было 50 гадоў. Калі дакладна ён трапіў за краты, невядома. Апошні пост Руслана ў інстаграме быў зроблены 23 кастрычніка 2022 года. А памёр ён 5 студзеня.
Каментары
22
алесік/адказаць/08.01.2023
⤷ Правдоруб , прывітыя напавал мруць. Вы не зразумелі каментар.
10
Правдоруб /адказаць/08.01.2023
⤷ [Рэд. выдалена]
40
даведка/адказаць/08.01.2023
Вероятно, умер в тамошнем СИЗО.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Бачу шмат людзей, якія жывуць чаканнем вяртання. Я так не хачу». Беларус расказаў пра зняволенне, уцёкі з «хіміі» і новае жыццё
 5
З надыходам лета Расія можа рыхтаваць новы буйны наступ
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера