Знайсці
08.01.2023 / 17:127РусŁacБел

У Гродне збіраюцца аднаўляць «яўрэйскі квартал»

Пабачыў свет дэтальны план гістарычнага цэнтра Гродна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Першым у чарзе на аднаўленне стаіць так званы яўрэйскі квартал, паведамляе Newgrodno.by.

Новы дакумент прадугледжвае два напрамкі: рэканструкцыю помнікаў архітэктуры і аднаўленне страчанай забудовы. У якасці станоўчага прыкладу прыводзіцца нядаўняе аднаўленне страчанага комплексу будынкаў так званага Дома рыбака.

Паводле такога ж прынцыпу будуць дзейнічаць і з «яўрэйскім кварталам». Першы крок у гэтым кірунку зроблены — з аўкцыёна рэалізаваныя два зямельныя ўчасткі. На месцы будучага будаўніцтва цяпер вядуцца навукова-даследчыя і праектныя работы.

Чакаюць рэканструкцыі таксама такія помнікі архітэктуры, як комплекс былога піўзавода па вуліцы Заводскай, 2 і будынак палаца Чацвярцінскіх (былая камендатура па вуліцы Ажэшка, 20). Ужо, як сцвярджаецца, ідуць рамонтна-аднаўленчыя і будаўніча-мантажныя работы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
08.01.2023
Из пекла. Его уже сто лет нет и не будет. Очередная бутафория
08.01.2023
Н, а грошы адкуль вы возьмеце? Тут усе акурат на габрэйскія фонды заточана
1
Гость/адказаць/
09.01.2023
Это что? Локально-архитектурный вариант Еврейской АО на уровне города? ‘’Квартал’’ будет , а евреев то нет. Фикция .’’Еврейского квартала’’ без евреев быть не может , разве что , если хасидов завезти. А так , бутафория .
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера