Знайсці
08.01.2023 / 16:141РусŁacБел

У Жабінцы хочуць пабудаваць лінію для вытворчасці корму для катоў і сабак

Жабінкаўскі камбікормавы завод плануе пабудаваць новую лінію па вытворчасці сухіх кармоў для хатніх жывёл. Пра гэта паведаміў БелТА старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Андрэй Кузьміч.

Летась прадпрыемства завяршыла мадэрнізацыю існуючай лініі па выпуску сухіх кармоў. Дзякуючы чаму аб'ёмы вытворчасці гэтай прадукцыі выраслі ўдвая — да 6 тысяч тон у год.

«Прынята рашэнне не спыняцца на дасягнутым і рэалізаваць інвестыцыйны праект, каб павялічыць аб'ёмы вытворчасці яшчэ амаль у два разы. Увесь аб'ём прадукцыі, які вырабляе завод, рэалізоўваецца фактычна з колаў. Прадпрыемства можа рэалізаваць значна больш, чым дазваляюць цяперашнія аб'ёмы», — падкрэсліў Андрэй Кузьміч.

Камбікормавы завод мае намер рэканструяваць склад і размясціць там яшчэ адну лінію па выпуску сухіх кармоў для катоў і сабак. У пашырэнне вытворчасці прадпрыемства гатова інвеставаць 11,5 млн рублёў. Гэты праект плануюць рэалізаваць да сярэдзіны 2024 года. «Праект дазволіць павялічыць прадукцыйнасць, забяспечыць характарыстыкі корму на ўзроўні найлепшых еўрапейскіх аналагаў, нарасціць аб'ёмы выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі. Мяркуецца дадаткова стварыць 13 працоўных месцаў», — дадаў старшыня райвыканкама.

На Жабінкаўскім камбікормавым заводзе працуе каля 400 чалавек. Ён займае каля 30-35% у агульным аб'ёме прамысловай вытворчасці Жабінкаўскага раёна. Гэта прадпрыемства з'яўляецца вала-і горадаўтваральным для рэгіёна. Гісторыя завода пачалася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Тады на невялікай вытворчасці выпускалі 35 т камбікорму ў суткі. Зараз вырабляюць 120 тыс. т прадукцыі ў год: камбікорм для сельскагаспадарчых жывёл, корм для рыб, хатніх жывёл і нават слімакоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Міхо/адказаць/
08.01.2023
Мая коця ўжо напружылася!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930