Больш, чым тэрыторыя Беларусі: ва Украіне замініравана 250 тысяч квадратных кіламетраў
Такую ацэнку ў інтэрв'ю паўднёвакарэйскаму агенцтву Yonhap даў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль.
Фота: УНІАН
«Цяпер гэта найбуйнейшае міннае поле ў свеце. Яно не толькі абцяжарвае перамяшчэнне людзей, але і цягне за сабой сур'ёзныя перабоі ў сельскай гаспадарцы, адной з нашых асноўных галін», — сказаў Шмыгаль.
Прэм'ер-міністр дадаў, што разлічвае на дапамогу Паўднёвай Карэі ў размініраванні гэтых тэрыторый.
250 тысяч квадратных кіламетраў — гэта больш, чым увесь Карэйскі паўвостраў, Вялікабрытанія, і, натуральна, больш, чым Беларусь.
1
0
1
4
4
2
Каментары
00
Цікаўны/адказаць/09.01.2023
Мяне, дык вось цікавіць, няўжо на гэтых суцэльных мінных палях, у тым ліку паўз украінска-беларускй мяжы, не падрываюцца масава дзікія жывёлы? Або, можа, іх чамусці няма на тэрыторыі Ўураіны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Акрываўлены конь праімчаўся галопам па цэнтры Лондана
 2
Беларусь распрацоўвае лазерную зброю
 4
Каманда Навальнага пахвалілася, што паспрыяла арышту намесніка Шайгу. Успыхнуў скандал
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера