Знайсці
07.01.2023 / 12:332РусŁacБел

Мікалаю Аўтуховічу, палітвязню з рэкордным турэмным тэрмінам, споўнілася 60 гадоў

Былы афганец, ён уступіў у барацьбу з сістэмай пасля таго як улады, з усёй відавочнасцю, сфальсіфікавалі вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў, на якіх ён балатаваўся ў сваім Ваўкавыску.

Мікалай Аўтуховіч

У адказ улады знішчылі ягоны квітнеючы аўтабізнэс. Калі Аўтуховіч не спыніўся, яго пасадзілі ў турму за некалькі патронаў, нібыта знойдзеных у ягоным доме.

Прадпрымальніка затрымалі ў снежні 2020 года. Сярод абвінавачванняў — акт тэрарызму, незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў, замах на захоп улады, стварэнне злачыннай арганізацыі, распальванне варожасці.

Яму прысудзілі 25 гадоў турэмнага зняволення. Разам з ім на даўжэзныя тэрміны асудзілі 11 ягоных аднадумцаў — ад былых афганцаў да праваслаўнага святара з сям’ёю.

Мяркуючы па абрыўках інфармацыі, якая даходзіць з турмы, Аўтуховіч не зняверыўся, упэўнены ў справядлівасці сваіх дзеянняў і ў тым, што ён яшчэ паўдзельнічае ў аднаўленні канстытуцыйнай законнасці ў краіне і пабудове свабоднай і дэмакратычнай Беларусі.

Аўтуховічу — 25 гадоў калоніі. Вынесены прысуды 12 фігурантам справы

«Есць усё, не можа набыць туалетную паперу». Як цяпер жыве Мікола Аўтуховіч — палітвязень з рэкордным палітычным прысудам

Архіўнае інтэрв'ю. Мікалай Аўтуховіч: Беларусам перадусім трэба поўная канспірацыя!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
07.01.2023
Герой
0
Суддзя ў адстаўцы/адказаць/
07.01.2023
З Днем нараджэння, Мікалай! Здароўя вам і найхутчэй НП свабоду.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера