Знайсці
07.01.2023 / 12:1634РусŁacБел

Лукашэнка заявіў, што прыйшоў час зрабіць «крок насустрач збеглым»

На Каляды Аляксандр Лукашэнка прыехаў у мінскі храм у імя свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага.

Аляксандра Лукашэнку ў храме сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Яго сустрэў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Храм у імя свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ўваходзіць у склад манастырскага комплексу Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Ён пабудаваны ў стылі старажытнарускага драўлянага дойлідства XVII стагоддзя па тэхналогіі канадскай рубкі (злучэнне бервяна або бруса ў кутах зруба).

«Нарэшце многія пачалі разумець, што яны нідзе не патрэбныя, акрамя сваёй зямлі. Нават і тыя, якія ўцяклі з Беларусі сёння, тысячамі звяртаюцца да нас, каб іх вярнулі назад на радзіму. Мы нікога не выганялі з Беларусі. Гэта такая ж іх зямля, як і наша. Але яны шукалі лепшага жыцця, па розных прычынах беглі адсюль. Надышоў час, калі мы, прадстаўнікі ўлады, я як кіраўнік дзяржавы і вы, святары, нашы людзі павінны зрабіць крок насустрач гэтым людзям, якія ці тое ашалеўшы, ці тое на нейкі час страціўшы арыенціры, памыліліся. І будзе, напэўна, па-нашаму, па-праваслаўнаму, калі мы гэты крок насустрач ім зробім», — сказаў Лукашэнка.

«Я не хачу сказаць, што мы цяпер, як патрабуе ад нас Захад… Я менш пра гэта кажу, але кожны дзень патрабаванне — вярнуць і іншае, і іншае, нават парушальнікаў закона. Не. Кожны павінен адказаць за сваё. Але я ўпэўнены, што сярод і тых, хто ўцёк, і тых, якія жывуць сёння ў нас, — людзі, якія глыбока раскаяліся, людзі, якія зразумелі, што памыліліся. Яны не павінны быць выкінутыя на ўзбочыну», — заявіў ён.

Трэба дадаць, што літаральна ўчора мы распавядалі пра затрыманне беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, — за каментары з 2020 года. Сілавікі пагражаюць яму крымінальнай справай. І нічога не паказвае на тое, што градус рэпрэсій зніжаецца, наадварот — ён павялічваецца адначасова з тым, што грамадству ўсё складаней даведвацца пра новыя выпадкі затрыманняў і катаванняў. Гэта звязана з тым, што сілавікі пагражаюць людзям наступствамі за перадачу ў СМІ любой інфармацыі пра затрыманні. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
51
Ха-ха
26
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
107
0
крыветко/адказаць/
07.01.2023
и смотрят они с таким выражением лица в одно место..)
1
даведка/адказаць/
07.01.2023
Кухарев как-то воспрял духом после весёлого времяпрепровождения с депутатом Марией Василевич.
0
беглы/адказаць/
08.01.2023
Бягу, бягу!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930