Знайсці
07.01.2023 / 12:452РусŁacБел

Паранены каліновец Дзяніс Урбановіч пераведзены з рэанімацыі ў палату

Пра стан каліноўцаў, параненых на ўсходзе Украіны, расказала камандзір эвакуацыі батальёна «Волат» Настасся «Север» Махамет.

Дзяніс Урбановіч. Фота: сацыяльныя сеткі

«Усе стабільныя, у нармальным стане. Іх жыццям нічога не пагражае. Урбановіча з рэанімацыі перавялі ў палату. Пытанне стаіць у рэабілітацыі. Хутка ўсе хлопцы будуць у Кіеве. Будзем спакойныя, што стратаў у нас не будзе», — адзначыла Настасся Махамет.

Дзяніса Урбановіча параніла ў грудную клетку. Пра раненне кіраўніка «Маладога фронту» і яго саслужыўцаў паведаміла 5 студзеня прэс-служба палка Каліноўскага.

«Байцоў эвакуявалі, ім была своечасова аказана медыцынская дапамога», — гаварылася ў паведамленні. Група эвакуацыі атрымала кантузіі. 

Дзяніс Урбановіч трапляе ў шпіталь ужо трэці раз. Улетку яго кантузіла, а ў лістападзе ён атрымаў асколачнае раненне.

Полк Каліноўскага працягвае бараніць Бахмут. Пра тое піша прэс-служба вайсковага фарміравання.

Скрыншот: відэа палка Каліноўскага

«Зараз. Тут. Сваімі ахвярамі і пралітай крывёю мы запісваем у гісторыю Украіны наш унёсак у перамогу дабра над гэтым злом Мордара», — перадае з франтавога горада камандзір батальёна «Волат» Ян «Беларус» Мельнікаў.

Дзяніс Урбановіч апублікаваў сваё фота пасля ранення

«Дадому хочацца». Баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч расказаў, як ваюе пасля кантузіі

Дзяніса Урбановіча пасля кантузіі перавялі ў іншы шпіталь. «Па дарозе стала блага»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ванек/адказаць/
07.01.2023
Денис скорейшего выздоровления! Все будет Украина! Жыве Беларусь!
0
даведка/адказаць/
07.01.2023
Перепутали реанимацию с реабилитацией...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера