© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
вось. нешта такое зараз адбываецца з будынкам Чырвонага касцёла ў Менску
Але ад самага пачатку паўнамаштабнага ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну 24 лютага 2022 года УПЦ трапляе ў скандалы. У першыя дні вайны адзін з папоў менавіта гэтае царквы быў затрыманы ў Бучанскім раёне, калі паказваў дарогі расійцам і наводзіў агонь. Пазней падобныя інцыдэнты паўтараліся ва ўсходніх рэгіёнах краіны і на Валыні.
Потым былі ператрусы СБУ у манастырах, Лаўрах (у тым ліку Кіева-Пячэрскай і Пачаеўскай у Тэрнопальскай вобласці), епархіяльных упраўленнях і семінарыях УПЦ, падчас якіх знаходзілі адкрыта прарасійскія матэрыялы, расійскія грошы ды іншыя рэчы, якія паказваюць сувязь УПЦ з масквой і расіяй. Але самы паказальны факт адбыўся прыкладна з месяц таму, калі расійцы абмянялі на ўкраінскага ваеннапалоннага святара УПЦ, арыштаванага СБУ паводле падазрэння ў агентурнай працы на расію. Гэта кажа пра тое, што УПЦ з'яўляецца агентурнай сеткай расійскіх спецслужбаў ва Украіне. І таму яе існаванне ў цяперашніх умовах ва Украіне папросту немагчымае. Зараз у Вярхоўнай Радзе маецца на разглядзе законапраект аб забароне дзейнасці УПЦ.
Але нам - беларусам, варта разумець, што такая ж самая антыбеларуская агентурная сетка - Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату, які некаторыя неабачліва называюць Беларускай праваслаўнай цэрквай. Кіруе структурным падраздзяленнем агент з унутранай мянушкай Веніямін (сапраўднае імя Віталь Тупека). Таму беларускім вернікам, для якіх Беларусь ёсць каштоўнасцю, удзельнічаць у рэлігійных рытуалах ва ўстановай Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату і спрансаваць гэтую арганізацыю мусіць быць сорамна і несумяшчальна э этычнымі нормамі.
Зрэшты, навучыць новых махаць кадзілам і зачытваць казанні, спампаваныя з інтэрнэту, шмат працы і часу не патрабуе.
Ва Украіне вайна, гінуць людзі, дзеці. Папоў УПЦшных ловяць на супрацы з акупантамі, а гэтыя ўсё роўна "веруюць", што іхняя цэрква не звязаная з масквой і ФСБ. Нягледзячы ні на што - нават на захадзе Украіны парафіяў УПЦ больш за ПЦУ, не кажучы ўжо пра ўсходнія і цантральныя рэгіёны. У разгар абстрэлаў гэтая "паства" сабралася і пашлэпала хросным статкам з 5-ці тысяч чалавек з Хмяльніцкага ў Пачаеў, нягледзячы на забарону масавых мерапрыемстваў і тое, што людзі не хацелі іх праз свае сёлы прапускаць - наперадзе паставілі некалькі моцных мужыкоў спартовага целаскладу - і проста таранілі мясцовых, пагражаючы бойкамі. Я ўяўляю, што тут зараз разгарыцца пасля таго, што Пашку-Мерседэса не пускаюць ва Успенскі сабор Пячэрскай Лаўры, а на Каляды там служыў не Ануфрый, а Епіфаній.
Таму тут трэба проста прымаць валявое рашэнне, ліквідуючы агентурную сетку, а не тлумачыць тым, каму немагчыма патлумачыць відавочныя рэчы.