Знайсці
07.01.2023 / 09:4216РусŁacБел

У поўнай адзіноце. З'явіліся кадры з Пуціным на каляднай службе

Падчас абвешчанага Пуціным з нагоды праваслаўнага Раства «рэжыму спынення агню» расійскі прэзідэнт у адзіноце — акрамя яго былі толькі святары — наведаў набажэнства ў Благавешчанскім саборы Крамля. 

Фота: AP

Пуціна сустракаў благачынны храмаў Клінскай акругі Сергіева-Пасадскай епархіі іераманах Іосіф.

Фота: AP

Гэта трэцяе Раство, якое Пуцін сустрэў у Маскве з 2000 года, адзначае Інтэрфакс, прычым папярэднія два разы былі ў 2000 годзе (у храме Тройцы жыватворчай на Вараб'ёвых гарах), і ў 2001-м — у храме Хрыста Збавіцеля.

У чацвер Пуцін даручыў міністру абароны Расіі Сяргею Шайгу ўвесці на 36 гадзін рэжым спынення агню па ўсёй лініі баявога судакранання з нагоды Раства і заклікаў Украіну далучыцца. Ва Украіне лічаць гэта крывадушнасцю. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў крок спробай выкарыстоўваць рэлігійнае свята ў якасці прыкрыцця. У Кіеве адзначаюць, што абстрэлы з расійскага боку пасля пачатку «рэжыму спынення агню» не спыняліся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
38
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
0
Грышка/адказаць/
08.01.2023
Жыве!, Бог не маўчыць. Праз Ісуса Хрыста, прарокаў і сьвятых ён сказаў нам, што нам трэба рабіць: любіць Бога, любіць бліжняга, любіць ворага, накарміць галоднага, напаіць сасьмяглага, апрануць голага, знайсьці прытулак для бяздомнага, адведаць хворага, ды дапамагчы вязьню. Ён таксама сказаў нам, што нельга рабіць: «Не чыні пералюбу, не крадзі, не сьведчы фальшыва на бліжняга твайго, не прагні нічога, што не тваё.» Бог сказаў. Мы павінны слухаць і рабіць, як ён сказаў. Гэта наша адказнасьць, як людзей са свабодай волі, перад Богам, нашым Творцам. Ён даў нам плян: выконваць яго ці не — гэта наш выбар.
3
Грышка/адказаць/
08.01.2023
Mar, Гэта так не працуе. Калі чалавек сапраўды не пакаецца й не перастане грашыць, сьвятое прычасьце прынясе суд і асуджэньне з Бога, а не вылячэньне й жыцьцё, як ясна кажуць малітвы царквы. 
08.01.2023
Зелёный лес, а неправославных что, можно убивать? Не говоря уже об атеистах. Как же все подвинуты на религиозных заморочках. Как будто вокруг не образованные люди, а сектанты дремучие. Хватит уже делить людей на черных-белых, православных-неверных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930