Знайсці
06.01.2023 / 19:001РусŁacБел

У Польшчы легальна жыве больш за 68 тысяч грамадзян Беларусі

У Польшчы па стане на 30 лістапада 2022 года жыло 68 684 грамадзяніна Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на адказы дзяржаўных органаў.

Цэнтр Варшавы

З гэтай колькасці беларускіх грамадзян пастаянны дазвол на жыхарства маюць 30 421 чалавек, часовы дазвол на жыхарства — 28 071 чалавек.

Дадатковую абарону ў Польшчы атрымалі 3 682 беларусы, 933 чалавекі валодалі статусам доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС, 634 мелі часовую абарону, 353 — статус бежанца, а 590 жылі на іншых падставах.

З 9 жніўня 2020 года па 30 лістапада 2022 года па міжнародную абарону ў Польшчы звярнулася 5 534 грамадзяніна Беларусі. Пры гэтым за два гады дадзена толькі 20 адмоў, з якіх 17 — у 2022 годзе. Па стане на 30 лістапада на разглядзе знаходзілася 756 заяў.

Больш за ўсё грамадзян Беларусі жыве ў Мазавецкім ваяводстве, цэнтр якога — Варшава. Тут у 2021—2022 гадах было пададзена 29 599 зваротаў па дазвол на жыхарства. На другім месцы Падляскае ваяводства з цэнтрам у Беластоку — 11 061 заява, на трэцім — Паморскае з цэнтрам у Гданьску — 9 088 заяў.

У 66% выпадкаў беларусы прасілі дазвол на жыхарства на падставе працы, 17% запытвалі яго з мэтай уз'яднання сям'і, 3% — для вучобы, а 14% — па іншых прычынах.

З 10 жніўня 2020 года па 30 лістапада 2022 года МЗС Польшчы выдала 46 438 гуманітарных віз і 65 327 віз PBH. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
33
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
06.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930