Знайсці
06.01.2023 / 18:311РусŁacБел

Затрымалі дырэктара цэнтра медыяцыі Мікалая Хацяновіча

Мужчыне цяпер пагражае крымінальная справа.

Мікалай Хацяновіч. Фота: сацсеткі

53-гадовы Мікалай Хацяновіч — гарадзенец. У 1990 годзе ён скончыў Рыжскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную інжынерную вучэльню, але пасля развалу СССР перапаступіў у Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ) на спецыяльнасць «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Асноўная праца мужчыны — інжынер-будаўнік.

Але з 2015 года ён паралельна займаўся медыяцыяй — урэгуляваннем спрэчак бакоў па некаторых відах спраў па-за судом, якое, калі атрымалася прыйсці да згоды, заканчваецца падпісаннем медыяцыйнай угоды (калі справа ў судзе, то суд звычайна прызнае гэта міравой угодай).

У 2016 і 2017 гадах «Цэнтр медыяцыі і перамоў» прызнаваў яго «Найлепшым медыятарам года».

На 2020 год Хацяновіч выступіў медыятарам у больш, чым 150 справах, і больш за 130 здолеў урэгуляваць. Мікалай таксама прасоўваў медыяцыю як метад вырашэння спрэчак і заснаваў праект па ўкараненні медыяцыі ў судах агульнай юрысдыкцыі.

Фота: mediators.pro

Мужчыну запрашалі суддзёй на некалькі конкурсаў па медыяцыі, ён выступаў на шматлікіх канферэнцыях і нават адкрыў уласную «Школу практычнай медыяцыі» па сваёй аўтарскай методыцы. У апошняй ён прапануе ўсім ахвотным бясплатна прайсці курс па асновах медыяцыі.

Цяпер яго затрымалі, паводле слоў ГУБАЗіКа, за ўдзел у маршах за справядлівыя выбары ў 2020 годзе і каментары ў інтэрнэце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.01.2023
Я имею гордость и радость ,что Беларуси сть такой умный, достойный и мужественный юноша и таких много.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера