Знайсці
05.01.2023 / 20:38РусŁacБел

На ўсходзе Беларусі пачаліся паводкі — падтопленыя масты і дарогі

Рэгіянальнае выданне Магілёў.media сабрала паведамленні аб разгуле воднай стыхіі ў розных частках Магілёўскай вобласці. Паводле выдання, у чатырох раёнах вобласці былі падтопленыя масты і шэраг аўтамабільных дарог. 

Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый, у першыя дні новага года ў Магілёўскай вобласці былі падтопленыя два нізкаводныя масты ў Мсціслаўскім і Чавускім раёнах і чатыры ўчасткі дарог у Слаўгарадскім, Касцюковіцкім, Круглянскім і Хоцімскім раёнах. 

У Круглянскім раёне падтапленне ўчастка дарогі адбылося таксама паміж вёскамі Грыбіна і Аляксандрава. 

У выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Проні адбылося падтапленне ўчастка аўтамабільнай дарогі паміж вёскамі Ляцягі і Улукі Слаўгарадскага раёна, а таксама падтапленне нізкаводнага аўтамабільнага маста і ўчастка аўтамабільнай дарогі каля вёскі Скварск Чавускага раёна. 

Падтапленне ўчастка грунтавой дарогі адбылося і каля аграгарадка Баханы Хоцімскага раёна па прычыне павышэння ўзроўню вады ў рацэ Бесядзі. Працягласць участка падтаплення складае дзесяць метраў, таму праезд паміж вёскамі Баханы, Юзэфаўка і Дуброўка не парушаны. Праезд транспарту магчымы, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930