Знайсці
05.01.2023 / 19:583РусŁacБел

Камандуючы абаронай Кіева: Мінныя палі і іншыя пасткі не дадуць ворагу пайсці далей беларускай мяжы

На мяжы з Беларуссю сілы абароны Украіны стварылі групоўку, гатовую сустрэць ворага. Шматузроўневая сістэма абароны ўкраінскіх войскаў не дазволіць яму пайсці далей беларускай мяжы. Пра гэта ў эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону «Адзіныя навіны» паведаміў камандуючы групоўкай сіл і сродкаў абароны Кіева генерал-лейтэнант Аляксандр Паўлюк.

«Мы стварылі групоўку на мяжы з Беларуссю, якая гатовая годна сустрэць ворага. Кіеўская вобласць даволі моцна падрыхтавалася да магчымага новага наступлення: гэта некалькі рубяжоў вакол Кіева агульнай працягласцю каля 1 000 км, дзе на аснове фартыфікацыйных пазіцый, доўгатэрміновых абаронных збудаванняў створана магутная сістэма абароны, так проста прайсці будзе немагчыма», — запэўніў Паўлюк.

Ён адзначыў, што ўкраінска-беларускую мяжу вораг не зможа пераадолець, бо гэта «суцэльныя завалы і мінныя палі».

«Да таго ж па іх спланаваны агонь артылерыі, праца ад снайперскіх груп да мабільных агнявых груп. Мы не плануем прапусціць іх далей мяжы», — заявіў Паўлюк, дадаўшы, што саюзным войскам Расіі і Беларусі спатрэбяцца немалыя намаганні, каб прасунуцца ўглыб Украіны.

Паўлюк таксама запэўніў, што Украіна ўважліва адсочвае рух расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Напярэдадні кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Сяргей Дэйнэка паведаміў, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь знаходзіцца да 10,5 тыс. вайскоўцаў Расіі, частка з якіх у найбліжэйшыя два тыдні будзе перакінутая на Данеччыну. Цяпер, паводле яго, не фіксуецца стварэнне наступальных груповак на тэрыторыі Беларусі, і ў студзені наўрад ці расійскія і беларускія войскі будуць здольныя здзейсніць паўторнае наступленне на тэрыторыю Украіны.

Чытайце таксама:

«Вораг не пераможа прыроду і Бога». Як украінцы ўмацоўваюць мяжу з Беларуссю і чакаюць наступ Лукашэнкі

Мэр Жытоміра: Полк Каліноўскага будзе перакінуты на мяжу ў выпадку нападу з Беларусі

Кіраўнік Ровенскай вобласці: Беларусы — дакладна не рускія. І яшчэ рана ацэньваць іх ролю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
7
Зам. Начальника штаба дивизиона в/ч 56 000/адказаць/
05.01.2023
Имеются на такие случаи ВДВ. Если Россия мобилизирует ещё 1 000 000 орков, так товарища Жюкова шаманы воскресят. А тот, как известно, приказывал на минные поля внимания не обращать...
1
Алекс/адказаць/
05.01.2023
Вся нечесть ступившая с оружием на украинскую землю в ней и сгниет! Это не мирных и безоружных белорусов терроризировать и убивать. Слава Украине! Жыве Беларусь!
06.01.2023
Таемныя пасткі, маўклівыя сховы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930