Знайсці
05.01.2023 / 18:161РусŁacБел

Аўтамабілі Geely сталі самымі прадаванымі ў Беларусі па выніках года. Хто яшчэ трапіў у топ-3

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя справаздачылася аб выніках 2022 года. Згодна з ёй, упершыню за гісторыю існавання завода «БелДжы» аўтамабілі айчыннай зборкі сталі самымі прадаванымі ў краіне.

Фота: geely.by

Па выніках мінулага года, беларускія дылеры прадалі 17 234 аўтамабілі, з іх легкавых — 14 843. 

Лідарам сярод прададзеных новых аўто ўпершыню стала марка Geely. Дылеры за 12 месяцаў прадалі 4 355 аўтамабілей беларуска-кітайскай вытворчасці. На другім месцы аказалася Lada — 3 782, на трэцім — Kia з 1 462 рэалізаванымі аўто.

Да гэтага Lada заставалася лідарам на беларускім рынку новых аўто тры гады запар (з 2019 па 2021 год).

Заўважана, што Geely змагла заняць першае месца нават пры ўмове таго, што цягам года прапаноўвала пакупнікам толькі тры красоверы. Самы танны з іх каштуе 62 815 рублёў (каля 23 000$). 

Напрыканцы года «БелДжы» прэзентаваў седан Emgrand New па цане ад 45 200 рублёў (каля 16 600$), які стаў самым танным аўтамабілем маркі, дасяжным на беларускім рынку. Таму цалкам верагодна, што сёлета Geely зможа захаваць сваю пазіцыю ў рэйтынгу. 

Тым не менш, поспехі «БелДжы» вельмі ўмоўныя, бо ў 2021 годзе было прададзена 7 442 аўто маркі супраць 4 355 у 2022-м. Выхад на першае месца па колькасці рэалізаваных аўто адбыўся ў першую чаргу за кошт таго, што агулам сітуацыя на рынку новых машын выглядае даволі сумна. Сёлета беларускія дылеры рэалізавалі амаль на 30 000 адзінак тэхнікі менш, чым летась. 

Пасля сыходу з расійскага рынку сусветных аўтавытворцаў дылерам у прамым сэнсе не было чаго прадаваць. Сур'ёзныя праблемы з вытворчасцю назіраюцца ў тым ліку ў расійскай Lada, бо ў іх даволі высокая доля імпартных камплектуючых. У беларуска-кітайскіх Geely такіх перабояў у пастаўках камплектуючых не было. Апроч таго, на карысць Geely працуе льготнае крэдытаванне, якое недасяжна для куплі аўто іншых марак.

Чытайце таксама: 

Хутка купляць і прадаваць аўтамабілі трэба будзе па новых правілах. Што зменіцца? 

Geely ў Беларусі выпусціў новы бюджэтны седан. Колькі каштуе «народны» аўтамабіль?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1
0
Ветровик/адказаць/
06.01.2023
Такое ашушчэнне, что Лука к этому дефициту готовился намного заранее... Будто знал паршивец, что война случится.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930