Знайсці
05.01.2023 / 16:301РусŁacБел

Нямецкія палітыкі прапануюць абмеркаваць пастаўку танкаў Украіне

Міністр эканомікі Германіі Роберт Хабек заявіў, што было б правільна абмеркаваць з саюзнікамі пытанне пастаўкі танкаў Украіне і па выніках гэтых абмеркаванняў прыняць рашэнне.

БМП «Мардар»

Раней кіраўнік абароннага камітэта нямецкага Бундэстага Мары-Агнес Штрак-Цымерман у інтэрв'ю газеце Süddeutsche Zeitung заклікала ўрад перагледзець сваю пазіцыю адносна паставак Украіне танкаў.

У якасці прыкладу Штрак-Цымерман указала на пастанову Францыі адправіць ва Украіну танкі AMX-10 RC, абсталяваныя гарматай калібрам 105 мм.

«Нашы заходнія партнёры зноў першымі робяць крок, якога яны маглі чакаць ад нас», — заявіла кіраўнік абароннага камітэта Бундэстага.

Яна прапанавала пачаць пастаўкі Кіеву баявых машын пяхоты «Мардар» і неадкладна арганізаваць навучанне іх эксплуатацыі.

Мары-Агнес Штрак-Цымерман адзначыла, што «Мардары» ёсць у дастатковай колькасці на складах Бундэсвера, таксама як і боепрыпасы да іх.

Украінскія ўлады неаднаразова выказвалі сваю незадаволенасць нежаданнем краін Захаду пастаўляць украінскім Узброеным сілам танкі, якія з'яўляюцца наступальным відам узбраенняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Тлуста Луста/адказаць/
05.01.2023
Немцы могут и не передавать ничего! Пусть просто отменят/изменят закон, согласно которому третьи страны не могут продавать/передавать танки, произведённые в Германии без согласия на то Германии. Даже этого уже будет достаточно! Фины уже заявили про свою готовность к передаче Леопардов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера