Знайсці
07.01.2023 / 14:002РусŁacБел

Серыял «Радня» (Kindred) — магічныя падарожжы ў часе, чорная амерыканка трапляе ў часы рабства

У снежні на экраны выйшла «Радня» — адаптацыя рамана Актавіі Батлер пра амерыканку, якая выпадкова трапляе ў часы рабства і плантацый. Для аматараў магічных і гістарычных сюжэтаў.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Раман «Радня» з вялікай дакладнасцю апісвае жыццё рабоў і адначасова аналізуе, як сучасная афраамерыканка адчувала б сябе ў гэтым свеце.

Дана Джэймс, маладая тэлесцэнарыстка з Лос-Анджэлеса 2016 года, перыядычна трапляе ў амерыканскі Мэрыленд 1815 года. Дана пераносіцца туды кожны раз, калі Руфус Вейлін, маленькі сын уладальніка плантацыі, адчувае, што яго жыццё ў небяспецы. Калі Дана вяртаецца дахаты, разумее, што за тыдні ці месяцы яе адсутнасці ў яе сапраўдным часе праходзяць толькі хвіліны ці гадзіны.

New York Times піша, што серыял слабейшы за кнігу, але таксама не без разынак. У выніку мы пачынаем думаць, што самыя страшныя пагрозы для Даны і яе сябра Кевіна не ў рабаўласніцкім мінулым з яго жорсткасцю і хваробамі, а ў нашым сёння. А самыя жахлівыя моманты гісторыі, прыдуманай Батлер, пакінутыя да наступных сезонаў «Радні». Цяперашні ж сезон заканчваецца адной з самых драматычных сцэн жорсткасці.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,4/10

Rotten Tomatoes — 61% (крытыкі), 85% (гледачы)

«Тры сасны» (Three Pines) — новы дэтэктыўны серыял пра канадскую глыбінку

«Аватар 2: шлях вады», альбо Другое пагружэнне ў Пандору

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Фантастыка/адказаць/
07.01.2023
У Гарысана ёсць такі раман - "Час для мяцежніка"
0
GoWokeGoBroke/адказаць/
08.01.2023
лучше бы сняли сериал как черные жители США громят магазины, бутики и маленькие рестораны. В Калифорнии сеть аптек Волгриинс закрывает свои магазины из-за массового воровства, просят покупателей делать покупки онлайн. рабство им покоя не дает? Ну так найдите в Африке тех кто превращал людей в товар и продавал их португальцам британцам и французам. Арабы были одними из первых работорговцев. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера