Знайсці
03.01.2023 / 23:531РусŁacБел

Цана газу ў Еўропе ўпала ніжэй за 800 даляраў

Каціроўкі газавых кантрактаў на біржавых пляцоўках Еўропы па выніках таргоў у аўторак, 3 студзеня, страцілі каля 10%, знізіўшыся да адзнакі 773 даляраў за 1000 кубаметраў. Такія, у прыватнасці, даныя Лонданскай біржы ICE.

Фота: forbes.ua

Лютаўскія ф’ючарсы па індэксе нідэрландскага хаба TTF адкрылі таргі раніцай з адзнакі 870 даляраў за 1000 кубаметраў (плюс 2,4%). Гэта максімальныя значэнні гандлёвага дня. А мінімум быў дасягнуты на закрыцці гандлёвай сесіі — 773 даляры.

Аналітыкі звяртаюць увагу на тое, што ў ЕС усталявалася анамальна цёплае надвор’е. Цалкам вясновыя 10-15 °С пратрымаюцца ў рэгіёне як мінімум да сярэдзіны студзеня. Пры гэтым ветрагенерацыя зараз выйшла на максімальную долю ў энергабалансе — на ўзроўні каля 34%.

Раней паведамлялася, што апошні раз цэнавы мінімум быў дасягнуты 28 снежня 2022 года, калі біржавыя цэны на газ у Еўропе апусціліся да 837 даляраў за 1000 кубаметраў.

Чытайце таксама:

Цана на газ у Еўропе апусцілася да мінімуму з лютага. Вось у чым прычына

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Беня/адказаць/
04.01.2023
Скоро будут продавать газ в Россию.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930