Знайсці
03.01.2023 / 23:21РусŁacБел

У Брэсце выставілі на продаж Чырвоную казарму

КУП «Брэсцкі гарадскі цэнтр па кіраванні нерухомасцю» абвясціў аб продажы так званай Чырвонай казармы. На электронныя таргі выстаўлены адміністрацыйны будынак з правам заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка. Адбудуцца таргі 31 студзеня, паведамляе «Віртуальны Брэст».

Чырвоная казарма — гэта двухпавярховы цагляны будынак практычна ў цэнтры Брэста, каля Паўночнага сквера. Гэты будынак — частка комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Казармы», і ён быў пабудаваны дзесьці на мяжы XIX і XX стагоддзяў. Плошча будынка — 3333 квадратныя метры.

У аб'яве пазначана, што пакупнік зможа размясціць у будынку усё, што заўгодна: офіс, музей, студыю і г. д. Пачатковая цана — больш за 900 тысяч рублёў.

Раней гэтую казарму ўжо спрабавалі прадаць, але беспаспяхова. Цяперашняя цана меншая за ранейшую ажно на 80%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031