Знайсці
03.01.2023 / 22:383РусŁacБел

Латушка: Ніякіх адказаў на мае пытанні з нагоды завочнага суда не было

Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка паведаміў, што не атрымаў ніякіх адказаў на пададзеныя запыты з нагоды анансаванага завочнага суду над ім.

Павел Латушка. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Я звяртаўся з просьбай праінфармаваць мяне і прадставіць копію абвінаваўчага заключэння — адказу не атрымаў. Прасіў адваката выйсці на сувязь — адказу не было», — заявіў Павел Латушка.

Паводле ягоных словаў, ён таксама зрабіў адвод адвакату, паколькі не лічыць, што ён можа абараняць ягоныя інтарэсы. Але і на гэта ніякага адказу не атрымаў. Таксама была проста праігнараваная прапанова выкарыстоўваць Zoom як сродак сувязі, каб узяць асабіста ўдзел у гэтым судовым пасяджэнні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.01.2023
"каб узяць асабіста ўдзел у гэтым судовым пасяджэнні."
то бок ён пагаджаецца, што гэта судовае паседжанне?
04.01.2023
Ведя подобные «официальные» переписки и запросфы с этими терроистами и бандой, вы сами господин Латушко, легализовываете их требования и «суды». Задумайтесь, вы либо отрицаете их лнгитимность либо ваш страх перевешивает голос совести и справедливости.
2
Пожалуй/адказаць/
04.01.2023
Хотя всем давным-давно понятна сущность нашей родной лукашенковской власти, этот ход Латушки - лишний повод показать правовую несостоятельность и абсурдность происходящего в Беларуси. Нормальный ход.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера