Знайсці
03.01.2023 / 22:30РусŁacБел

Расія дазволіла вывозіць свае піламатэрыялы праз Беларусь

Расійскі ўрад дазволіў з канца студзеня 2023 года вывозіць піламатэрыялы, шпалы, бярвенне і груба апрацаваную драўніну праз Беларусь і Казахстан. Для гэтага вызначаныя чатыры пункты пропуску. Раней ён сам накладаў на гэта абмежаванні, піша Office Life.

Фота: Wikimedia Commons

На мяжы з Беларуссю правоз драўніны аўтатранспартам будзе магчымы праз пункт пропуску «Красная Горка». Канчатковай краінай атрымання лесаматэрыялаў могуць быць як дзяржавы ЕАЭС, так і трэція краіны. Пры гэтым дзеянне адпаведнай пастановы Кабінета міністраў Расіі не распаўсюджваецца на правоз лесаматэрыялаў у Калінінградскую вобласць і Арменію.

Раней паведамлялася, што ў лістападзе 2022 года расійскі ўрад абмежаваў экспарт лесаматэрыялаў чыгуначным транспартам. Пры гэтым дазваляўся вываз лесапрадукцыі толькі ў Казахстан, Кыргызстан і Беларусь.

У выніку гэтай меры пацярпелі самі расійскія лесапрамыслоўцы, бо не змаглі вывезці сваю прадукцыю ў дастатковай колькасці на экспарт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930