Знайсці
03.01.2023 / 21:323РусŁacБел

Кіроўцу Валожынскага райвыканкама знайшлі мёртвым у лесе

У лесе на мяжы Валожынскага і Іўеўскага раёнаў знайшлі мёртвым пенсіянера, які працаваў у Валожынскім райвыканкаме кіроўцам і знік 22 снежня. Чалавек жыў у адной з вёсак Валожынскага раёна і не дажыў да свайго 64-годдзя два месяцы, піша рэгіянальнае выданне Kraj.by.

Фота ілюстрацыйнае

Сваякі і знаёмыя пенсіянера разам з валанцёрамі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» 30 снежня знайшлі цела ў лясным масіве, недалёка ад прыдарожнай кавярні паблізу вёскі Расолішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Прадстаўнік атрада «Анёл» расказаў, што напярэдадні знікнення пенсіянера затрымала ДАІ, калі ён быў нецвярозы за рулём. Пасведчанне кіроўцы ў яго забралі, і ён быў з-за гэтага вельмі засмучаны. 

22 снежня каля сямі гадзін раніцы чалавек паставіў сваю машыну дома ў гараж і сышоў з дому. Сусед падвёз яго да Валожына, а там ён выклікаў таксі і даехаў на ім да прыдарожнай кавярні на ўездзе ў Іўеўскі раён.

Калі пенсіянера пачалі шукаць, то па слядах на снезе сябар сям'і зніклага знайшоў яго цела прыкладна за 340 метраў ад кавярні. У кішэнях ужо нябожчыка ляжалі копія пратакола ДАІ, часовае пасведчанне кіроўцы і мабільны тэлефон. Меркаваныя абставіны смерці не агучваюцца, кажуць толькі, што прыкмет яе крымінальнага характару не зафіксавана.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
даведка/адказаць/
04.01.2023
Отправился добавлять от неожиданно нахлынувшего на него осознания, что на старости лет станет пешеходом?!
0
Мангол/адказаць/
04.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Мангол/адказаць/
04.01.2023
Мангол, а что не так? Разве много у нас людей, которые подойдут к упавшему на землю человеку, особенно выпившему? Все проходят ьыстренько, уткнувшись взглядом в себя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера