Валер Кавалеўскі паехаў у Вашынгтон
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Валер Кавалеўскі цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне. Падчас візіту запланаваныя сустрэчы ў Пентагоне, Дзяржаўным дэпартаменце і Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, у камітэтах па замежных справах абедзвюх палат Кангрэса ЗША, у аналітычных цэнтрах і з беларускай дыяспарай, паведамляе прэс-служба Кабінета.
Ключавымі для запланаваных сустрэч, як паведамляецца, стануць наступныя тэмы:
- падтрымка ЗША і міжнароднай супольнасцю намаганняў беларусаў у справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі;
- меры па рэагаванні на пашырэнне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны;
- каардынацыя дзеянняў на міжнароднай арэне ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і аднаўлення дэмакратыі;
- павелічэнне дапамогі ЗША для беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку рэпрэсаваных і палітзняволеных;
- актывізацыя ўдзелу Кангрэса ЗША ў беларускім пытанні.
30
1
0
1
0
3
Каментары
23
Agasfer/адказаць/04.01.2023
⤷Алек. Ру, 100% вы правы Вам ближе с валетом в Москву за разнарядкой
40
Алек. Ру/адказаць/04.01.2023
⤷ Agasfer, па сабе мяркуеш? І валет твой кумір, калі пішаш па- расейску, пішаш поу́ную лухту І па змесце, і па граматыцы.
14
Раз’езды за раз’здамі,а толку няма/адказаць/04.01.2023
Эмітацыя дзейнасці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера