Знайсці
02.01.2023 / 22:1212РусŁacБел

Прэм'ер Польшчы збіраецца абмеркаваць з украінскім калегам «гераізацыю» Бандэры

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што абмяркуе з украінскім калегам Дзянісам Шмыгалём пытанне «гераізацыі» Сцяпана Бандэры на афіцыйных старонках органаў улады Украіны.

Падчас прэс-канферэнцыі Маравецкага спыталі аб допісах пра дзень народзінаў Сцяпана Бандэры на старонках афіцыйных органаў Украіны, у прыватнасці Вярхоўнай Рады.

«Да любой гераізацыі ці нават згадкі пра Бандэру мы ставімся вельмі крытычна, вельмі-вельмі негатыўна. У маёй першай гутарцы з прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём пасля таго, што адбылося, я буду казаць пра гэта вельмі і вельмі адназначна», — пракаментаваў Маравецкі.

Польскі прэм'ер таксама назваў Бандэру «ідэолагам злачынных часоў, часоў вайны», калі адбыліся «страшныя ўкраінскія злачынствы».

«Тут нельга ні ў якім разе згаджацца на нейкае паблажлівае стаўленне да тых, хто не хоча прызнаць, што той страшны генацыд быў нечым неймаверным і зрабіць поўнае выкупленне, поўнае прызнанне віны», — дадаў ён.

Фігура Сцяпана Бандэры і раней была нагодай для дыскусій у польска-ўкраінскіх адносінах. У Варшаве яго лічаць датычным да Валынскай трагедыі ліпеня 1943 года, якую ў Польшчы называюць генацыдам польскага насельніцтва, а таксама прапаганды недружалюбных адносін да Польшчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
мясцовы2/адказаць/
03.01.2023
Спачатку палякі робяць шматвекавую экспансію на этнічную рускую (чытай украінскую) тэрыторыю, з сваёй палітыкай апалячвання і дыскрымінацыяй не асіміляванага насельніцтва, а потым такія здзіўленныя, чаму такі жорсткі адказ прыляцеў ад аўтахтонаў гэтай зямлі.
1
feafania/адказаць/
03.01.2023
Палякі самі робяць гэроя са злачынцы - успомнім Рамуальда Райса Бурага. Таму ня маюць ніякага маральнага права дыктаваць іншым нацыям, каго тыя павінны прызнаць сваімі гэроямі.
03.01.2023
Ноўнэйм, Vy pamyliajeciesia. Jak minimum u Vas niama nijakich padstavaū kacic` bočku na Banderu. U toj čas NKVD raspraūlialasia z cyviļnym nasieļnictvam, a zvaļvala ūsiu adkaznasc` na Banderu, kab padarvac` vialikuju papuliarnasc` i padtrymku Bandery va Ūkrainie. Potym hetyja NKVDesnyja mity ukladali ū padručniki, zdymali kino dy razdzmuvali jak toļki mahli. Vos` sioņnia Vy i viadzieciesia, jak i smat insych, uvabraūsy ū siabie toje lajno...

A paliaki niachaj svajho "Buraha" (ci jak tam jaho ?) abmiarkujuc`... 

Darečy, rasiejskija bandyty i ciapier u smat čym paūtarajuc` tyja samyja scenary va Ūkrainie. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера