Знайсці
02.01.2023 / 13:364РусŁacБел

Навічкі мінскага «Дынама» падпісваюць дзіўныя паперы замест кантрактаў: дамову з жанчынай і накладную з будаўнічай крамы

Выданне «Трыбуна» пільна ўгледзелася ў відэапрэзентацыі новых гульцоў футбольнага клуба і выявіла незвычайныя рэчы.

31 снежня «Дынама» абвясцiла прыход Руслана Хадаркевіча з «Шахцёра». У відэароліку гулец падпісвае працоўную дамову — вось толькі працаўніком называецца зусім не Руслан, а Анастасія Папова, футбалістка жаночага «Дынама-БДУФК».

Ну, а яшчэ больш дзіўнай была сітуацыя ў найлепшага футбаліста Беларусі—2022 Уладзіміра Хвашчынскага, якi зноў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» на пачатку снежня. 

Яго прадставілі ролікам пад музыку з савецкага фільма «Службовы раман». I кантракт, які Уладзiмiр падпісвае, — гэта зусім не кантракт са сваім клубам, а накладная з будаўнічай крамы. Хвашчынскi быццам узгадняе закупку на суму 75 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
39
Ха-ха
98
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
6
Максим Дизайнер/адказаць/
02.01.2023
Ну а то вам умовы кантракта буйным кадрам падавай)) Натуральна, проста пастаноўка
0
Абу/адказаць/
02.01.2023
Які цырк, такія й клоўны
0
а может?/адказаць/
02.01.2023
а может спортсмены там уже получают зарплату не деньгами, а натуральными продуктами, накладами на стройматериалы и тд. вот до чего страну довел лукашизм) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930