Знайсці
02.01.2023 / 11:2128РусŁacБел

Тры чвэрці літоўцаў кепска ставяцца да Беларусі, але гэта не антырэкорд

Кампанія Baltijos tyrimai па замове Літоўскай нацыянальнай тэлерадыёкампаніі правяла ў канцы 2022 года сацапытанне. Каля 1000 чалавек распавялі пра сваё стаўленне да розных краін, піша Delfi.

Лепш за ўсё літоўцы ставяцца да Польшчы: 24% рэспандэнтаў ацэньваюць гэту краіну вельмі станоўча і яшчэ 66% — хутчэй станоўча. На другім месцы — Германія (16% вельмі станоўча і 66% — хутчэй станоўча). На трэцім месцы Украіна і Вялікабрытанія: 27 на 54 і 22 на 59 працэнтаў адпаведна.

Да Беларусі вельмі негатыўна ставяцца 32% апытаных, хутчэй негатыўна — 43%. Вельмі станоўча да нашай краіны ставяцца толькі 3%, а хутчэй станоўча — 14%. Такім чынам, кепскае стаўленне да Беларусі паказалі тры чвэрці апытаных.

Адзначаецца, што літоўскія палякі аказаліся адзінай групай рэспандэнтаў, якія ацанілі Беларусь станоўча, — 53% абралі такія варыянты адказаў. 

Найгоршае стаўленне ў літоўцаў да Расіі. 64% апытаных ставяцца да гэтай краіны вельмі негатыўна, 26% — хутчэй негатыўна. 

Кітай вельмі негатыўна ацанілі 13% літоўцаў, яшчэ 44% — хутчэй негатыўна. Але ў параўнанні з мінулым даследаваннем, зробленым у лютым, стаўленне да Кітая палепшылася, а да Расіі і Беларусі — пагоршылася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
15
Ха-ха
13
Ого
4
Сумна
49
Абуральна
14
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.01.2023
Михаил

Да, вы - не орки. Вы - терпилы. Стоите по две недели в очередях за аусвайсами по 80 евро на выезд, вытряхиваете польским погранцам лопатники на границе, чтобы доказать наличие денег, отправляете своих дачушак пачками ложиться под европейских принцев, лишь бы статься. Зато не орки
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.01.2023
И при чем тут литовцы?Беларусы такие же. Я сам 15 лет такой. Уважаемые читатели не дадут соврать. Любить белрускую колбсу и заливаться водярой в бане, я не знаю, кем надо быть, чтобы такое любить. Как и продавать водку по 7 рублей за бутылку.
0
Беларус/адказаць/
07.01.2023
Вітаўт, іронія ў тым, што лукашысцкая хунта з’яўляецца хаўрусніцай агрэссара, а не Беларусь. Праблема менавіта ў нашай уласнай сьвядомасьці, стаўленьні да рэжыму, як да "Дзяржавы", нават у нашай эліты ды незалежных СМІ. Пакуль хунта для нас - нешта "беларускае", пакуль "афіцыйны Менск" месціцца ў акупаваным Менску, а не фармуецца ў Вільні - мы будзем адказныя за гэткую "Беларусь", за лукашэнкаўскіх наймітаў, якіх чамусьці лічым "нашымі" ды дагэтуль называем "беларускімі войскамі"... але ж гэтае войска здрадзіла сваёй краіне, не мае больш права насіць яе імя, ды па сутнасьці з’яўляецца варожым для Беларусі... Але ж замежнікі проста пераймаюць нашае стаўленьне ды бычаць, што хунта для нас - па ранейшаму "Дзяржава" ды "улада", а абраная прэзідэнтка - "апазіцыя". Не гледзячы на ўсе ўзрушэньні, мы дагэтуль, на побытавым узроўні ставімся да дэктатуры, як да нечага легітымнага, як да "беларускіай улады". І гэткае стаўленьне пераконвае замежнікаў лепш за любыя лёзунгі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930