Знайсці
05.01.2023 / 23:514РусŁacБел

Праверце, ці змаглі б вы паступіць у Масачусецкі тэхналагічны інстытут у 1876 годзе

Задача была прапанавана абітурыентам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута на ўступным экзамене 1876 года. Для тых, хто лічыць практыкаванні для мозгу не менш важнымі за фізічныя ў разгар зімовых святаў, мы прапануем паспрабаваць рашыць яе.

Popular Mechanics публікуе пытанне з іспыту па алгебры 1876 года, які здаваўся абітурыентамі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута.

Задача

Бацька сказаў свайму сыну: «Два гады таму я быў у тры разы старэйшы за цябе, але праз чатырнаццаць гадоў я буду толькі ўдвая старэйшы за цябе». Які ўзрост кожнага?

Падказка

Яна вам не патрэбная, калі вы не прапускалі алгебру ў школе.

Рашэнне па традыцыі знойдзеце пад фота.

Фота: vecteezy

Рашэнне

Рашэнне адносна простае і прадстаўлена ўраўненнем з дзвюма пераменнымі.

Возьмем «f» за ўзрост бацькі, а «s» — за ўзрост сына.

Два гады таму (f-2) бацька быў у тры разы старэйшы за сына: 3*(s-2).

Такім чынам, атрымліваем першае ўраўненне: f-2 = 3 (s-2).

Цяпер другая частка: праз 14 гадоў бацька будзе ўдвая старэйшы за свайго сына. Іх узрост на той момант можа быць прадстаўлены ўраўненнем f+14 = 2*(s+14).

Цяпер у нас ёсць сістэма з двух ураўненняў і дзвюх пераменных, якую лёгка можна рашыць пасля простага размеркавання. 

Калі зусім цяжка — можна паглядзець кароткае відэа з рашэннем гэтай сістэмы ўраўненняў.

Пасля непрацяглых вылічэнняў атрымліваем, што ўзрост сына складае 18 гадоў, а ўзрост бацькі — 50.

Віншуем, цяпер вы студэнт МТІ, але, на жаль, толькі ў 1876-м.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
нідаверчывы вілейчук/адказаць/
06.01.2023
Праз адну пераменную лягчэй - браў за х узрост малога 2 гады таму
1
Хтосьцi/адказаць/
06.01.2023
Легка...за адну хвiлiну
06.01.2023
Ну не за хвіліну, а хвілін 7-10… Правільную дыяграму намаляваў адразу, але потым спачатку памыліўся ва ўраўненні, а, калі знайшоў другі шлях рашэння, то ўжо вылічыў без памылак. 

Дарэчы, калісьці даўно, недзе праз 10 год пасля школы, прапанаваў аднакласнікам тое дарэвалюцыйнае "купец купіл 10 аршін сінего сукна…", дык амаль ніхто не рашыў. Мяркую, сёння гэтую тым больш не адужаць. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера