Знайсці
15.01.2023 / 20:4715РусŁacБел

Булачкі з карыцай. Стары рэцэпт сям’і столінскай шляхты

Смак свежай выпечкі ўздымае настрой, а пах карыцы дадасць цеплыні ў гэтыя зімовыя дні.

Сухія дрожджы з разліку на 1 кг мукі развесці ў шклянцы злёгку цёплага (не гарачага!) малака і дадаць 1 чайную лыжку цукру. Паставіць у цёплае месца, пакуль не зашумяць.

Муку прасеяць.

2 яйкі з паловай шклянкі цукру расцерці да аднароднай масы.

100 грамаў масла растапіць і астудзіць.

Змяшаць муку, яйкі і масла, уліць дрожджы і замясіць цеста. Цеста мусіць адставаць ад рук, міскі, але не быць крутым. Сфармаваць шар, накрыць вільготным ручніком і даць пастаяць гадзінку ў цёплым месцы, каб падышло.

Карыцу змяшаем з цукрам (карычневы + белы, напалову).

Цеста яшчэ раз перамінаем, дзелім на два кавалкі. Раскачваем кавалак у прамавугольнік, змазваем злёгку растопленым маслам і пасыпаем цукрам з карыцай. Скручваем у рулет.

Рулет наразаем на кавалачкі 5—7 см, зашчыпваем з аднаго боку і выкладваем на змазаную алеем бляху. Тое ж робім і з другім кавалкам.

Выпякаем пры тэмпературы 180 градусаў да гатоўнасці.

2 лыжачкі мяккага размякчанага масла змешваем з 4 лыжкамі маскарпонэ ці падобнага да яго сыру і дадаём цукровую пудру. Гарачыя булачкі змазваем крэмам і даём высахнуць.

Смачна есці!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
2
0
Лідкін боршч/адказаць/
16.01.2023
Карыца? З дзяцінства памятаю булкі з цынамонам. Таксама жывая сучасная мова? Ці рэдактару лянотна правіць. То квіткі, праз сказ ужо білеты.
0
неасоль/адказаць/
16.01.2023
жVir, якія мы з вамі яшчэ тэмы не абсасалі? пра непрыняцце мінетчыц (але не мінетчыкаў) самі сказалі - ніхто вас за язык не цягнуў
а на прадмет князёў, рабочых і сялянак, памятаецца, добра шчапіліся так, што нават Рэд. не стрываў і ўмяшаўся ў наш з вамі "прыват" і ў выніку нават падарыў мне яхту

вось толькі дасюль не магу зразумець - а яхта-то дзе? ну пэўна скралі на пошце
17.01.2023
неасоль, mnie pačynac` davodzic`, sto ja nie viarbliud ? Dziakuj,.. zanadta budzie. Mnie pofik, sto i jakoje Vy iznoū mnie prypisacie... 

Рэд. яхту падарыў ? Jakoje padstupstva ! Cкралі на пошце ? Ličycie, sto Vam pasčascila,.. Vam i jachcie...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930