Знайсці
19.12.2022 / 23:1719РусŁacБел

Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты

У лукашэнкаўскіх каналах з'явілася інфармацыя пра тое, што яны пачалі разбіраць паведамленні, якія прыходзілі ў бот зваротнай сувязі тэлеграм-канала Nexta. Былыя супрацоўнікі мяркуюць, што інфармацыю трэба ўспрымаць сур'ёзна, бо ў арыштаванага Рамана Пратасевіча быў доступ да чатаў. 

Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што ў іх ёсць інфармацыя пра 30 тысяч акаўнтаў, з якіх у Nexta дасылалася інфармацыя. 

Праверыць гэтую лічбу немагчыма. 

«Калі сыходзіць з таго, што Раман ніколі нічога не чысціў, а, магчыма, нешта яшчэ і архіваваў, то можа выглядаць як праўда. Ён быў у вялікай колькасці чатаў — не толькі бот Nexta, але і бот БГМ («Беларусь галаўнога мозгу»), а таксама чаты «Інфапойнта» і іншыя, палітычныя. Чаты маглі вісець у яго роўна да моманту, пакуль яго адтуль не дропалі», — сказаў нам адзін з былых супрацоўнікаў Nexta. 

Пратасевіча арыштавалі ў маі 2021-га. 

Рэдакцыя канала Nexta апублікавала паведамленне, у якім кажа, што «імаверна, нейкая частка працоўнай інфармацыі сапраўды была выгружана адным з былых супрацоўнікаў, а пасля пасадкі самалёта ў Мінску сілавікі ўзламалі ці сілай прымусілі даць доступ да прылады». 

Адміны Nexta мяркуюць, што ў сілавікоў «няма ні імёнаў, ні прозвішчаў аўтараў гэтых паведамленняў — іх не ведала нават рэдакцыя. Верагодна, маглі захавацца толькі ID некаторых карыстальнікаў». Тым, хто пісаў, яны раяць пераканацца, што старыя акаўнты, актыўныя падчас пратэстаў 2020 года, выдаленыя.

Раней у Беларусі прайшла хваля арыштаў за паведамленні ў бот «Чорнай кнігі Беларусі». Аказалася, што ў каманду быў укаранёны агент ГУБАЗіКа, які, верагодна, і валодаў інфармацыяй таксама пра маршруты перасоўвання Прастасевіча і яго экс-дзяўчыны Сафіі Сапегі. 

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
6
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
96
3
Дзядзька Антось/адказаць/
20.12.2022
Не мае родныя і шаноўныя беларусы, усё ж меў рацыя дзядзька Зянон, дарма вы яго ня слухалі, цяпер будзіце слухаць пацана вову.
1
Арнольд/адказаць/
20.12.2022
Альба і трос, табе смешна, калі з-за вашай халатнасці ў турмах будуць паміраць беларусы? Так табе смешна сядзець у Варшаўскім пабе піць піва і чытаць пра чарговую сотню палітвязняў якім зламаюць косці, здароўе і лёсы, вядома гэта вельмі смешна...
1
Мойша/адказаць/
20.12.2022
А для чаго ў адпуск цягаць працоўеыя гаджэты?!! Гэта парушэнне ўмоў бяспекі. У адпуску трэба мець толькі тыя гаджэты на якіх няма канфедэнцыяльнай інфармацыі. Калі працоўны губляе свой ноўт у адпуску то правіна за ўцечку інфармацыі кладзецца цалкам на яго і так у любой сур’ёзнай канторы ў свеце і толькі тут бардак нейкі, а цана гэтай безалабернасці чалавечыя лесы і жыцці!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031