Знайсці
09.12.2022 / 18:41РусŁacБел

Міжнародны алімпійскі камітэт падоўжыў санкцыі супраць Расіі і Беларусі

9 снежня ўхваленая дэкларацыя 11-га Алімпійскага саміту. Пераважная большасць яго ўдзельнікаў пагадзілася з тым, што санкцыі супраць Расіі і Беларусі, вінаватых у грубым парушэнні Алімпійскага перамір’я і Алімпійскай хартыі, павінны заставацца ў сіле.

Санкцыі МАК сярод іншага ўключаюць:

  • забарону на правядзенне міжнародных спартыўных спаборніцтваў, якія арганізуюць або падтрымліваюць МАК ці Нацыянальныя алімпійскія камітэты ў Расіі ці Беларусі;

  • ніякія сцягі, гімны, колеры або любыя іншыя сімвалы гэтых дзяржаў не дэманструюцца ні на якой спартыўнай падзеі або сустрэчы.

28 лютага, праз чатыры дні пасля поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі.

У ліпені стала вядома, што ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі за напад Расіі на Украіну і ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі, беларускія і расійскія спартсмены рызыкуюць прапусціць XXXIII летнія Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года. Верагоднасць таго, што так і станецца, цяпер вельмі высокая.

Адносна таго, ці могуць дазволіць выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным (алімпійскім) сцягам тым спартсменам, якія адкрыта асудзілі агрэсію, пакуль нічога невядома.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера