Знайсці
09.12.2022 / 17:182РусŁacБел

Расійская нафта Urals патаннела, каштуе ніжэй за 45 даляраў

Расійская нафта маркі Urals патаннела да 43,72 даляра за барэль, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на цэнавае агенцтва Argus. Як лічыць аўтар артыкула, на змену цаны расійскай нафты паўплывала не столькі ўвядзенне столі цэнаў краінамі групы G7, Еўрасаюзам і Аўстраліяй, колькі сыход Расіі з еўрапейскага рынку.

Фота ілюстрацыйнае

«Ва Urals цяпер няма пакупнікоў на парозе, таму цэны даводзіцца зніжаць, каб прыцягнуць далёкіх пакупнікоў. Гэта звязана з санкцыямі і папярэднімі самаабмежаваннямі еўрапейскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, а не з абмежаваннем цэнаў», — мяркуе аналітык Argus Майкл Кэралан.

Каля трох чвэрцяў расійскай нафты адпраўлялася па моры з захаду краіны, паведамляецца ў артыкуле, а больш дарагая транспарціроўка паліва ў Азію вядзе да высокіх выдаткаў.

Пры гэтым іншы гатунак нафты ESPO прадаецца лепш, хоць і са зніжэннем цаны, бо ён дастаўляецца з усходняй часткі Расіі ў азіяцкія краіны.

З 5 снежня Еўрасаюз перастаў прымаць расійскую нафту, якая перавозіцца па моры, а краіны «Вялікай сямёркі», Аўстралія і Еўрасаюз увялі абмежаванне цэнаў на яе марскія перавозкі на ўзроўні 60 даляраў за барэль. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
42
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
09.12.2022
ПрЭлестно.
11
Беня/адказаць/
09.12.2022
Это в какой-то параллельной реальности.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031